Леа Іудэ, або Леа Келер (; 1482, Гемар, Эльзас — , ) — рэфарматар царквы, вядомы сваім новым лацінскім перакладам Бібліі, якая часам згадвалася як «Біблія Льва Іудзейскага».
З 1523 года быў святаром у Цюрыху; дапамагаў Ульрыху Цвінглі пры ўвядзенні ў Цюрыху рэфармацыі і ў барацьбе з анабаптыстамі.
Пераклаў Стары Запавет з арыгінала на латынь і зрабіў пераказ лютэраўскага Новага Запавету на швейцарскім дыялекце (1529, так званы «Die Froschauer Bibel»). Яго Біблія была выдадзена друкарам Робертам Эцьенам у Парыжы (4 тамы, 1539—1545). Склаў таксама катэхізісы на нямецкай і лацінскай мовах (1534).
Яго біяграфія напісана вучнем Іанам (Цюрых, 1574).
Крыніцы
Катэгорыя:Багасловы Швейцарыі Катэгорыя:Постаці Рэфармацыі Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі