Уладзімір Аляксандравіч Ткачэ́нка () — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся 30 кастрычніка 1948 года ў Мінску. У 1971 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бараноўскага. З 1979 года кіраваў студыяй у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Жыў у Мінску. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года.
Памёр 1 лютага 2026 года. Пахаваны на Лясных могілках Мінска.
Творчасць У мастацкіх выстаўках прымаў удзел з 1976 года. Працаваў у галіне станковага жывапісу ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта. У творчасці Уладзіміра Ткачэнкі лірычныя інтанацыі гарманічна з’яднаны з эпічнасцю мыслення і філасофска-мастацкім спасціжэннем духоўнасці.
Сярод твораў мастака: «Стары Мінск» (1976), «Край азёр і балот» (1978), «Шумяць дубы» (1978), «Песня восені» (1979), «У партызаны», «Залатыя палі» (1980), «Цвітуць лугі», «Ноч над лясным возерам» (1981), «Мы з вечнасцю будзем нароўні» (1985), «Бацькаўшына» (1986—1987), «Апошняе цяпло» (1989—1991), «Божы след» (1994), «Жніво» (1998), «Пакаянны канон» (2001), «Радзіма» (2002), «Царква Багародзіцы ў Крупцах» (2013), «Партрэт Алены», «Нацюрморт з кубкам» і іншыя.
Творы Уладзіміра Ткачэнкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза масткоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Узнагароды Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999) — за дасягненні ў галіне стварэння сацыяльна-значных тэматычных работ, серыю пейзажаўЖивопись Владимира Ткаченко. Медаль Францыска Скарыны (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 25 кастрычніка 2021 года № 417 «Аб узнагароджанні».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Хараство Палесся і Браслаўскага краю — асноўныя акцэнты выставы Уладзіміра Ткачэнкі ў Мінску // БЕЛТА Живопись Владимира Ткаченко
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты СССР Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Майстры нацюрморта Беларусі