Артур Аліксаар (, , Тарту, Эстонія — , , Эстонская ССР) — эстонскі паэт.

Біяграфія У 1931 годзе паступіў у пачатковую школу, у 1937 годзе — у гімназію Хуга Трэфнера, затым на працягу кароткага перыяду часу працаваў у 1942 годзе на чыгунцы разам з бацькам і ў тым жа годзе пачаў вывучаць права ў Тартускім універсітэце. У 1943—1944 гадах служыў добраахвотнікам у радах Эстонскага легіёна СС, ваяваў на Усходнім фронце. Пасля саветызацыі Эстоніі некаторы час правёў у партызанскіх атрадах «Лясных братоў».

Пазней вярнуўся ў Тарту і зноў працаваў на чыгунцы, быў арыштаваны ў 1949 годзе за «злоўжыванні», а ў 1954 годзе да абвінавачанняў дадалі здраду радзіме. У 1949—1957 гадах знаходзіўся ў ссылцы. Быў у зняволенні ў Нарве і Мардовіі. У 1957 годзе быў вызвалены, але паселены ў Валагодскай вобласці, бо вяртацца ў Эстонію яму было забаронена. Ён, аднак, таемна вярнуўся ў Тарту ў 1958 годзе і працаваў на бровары, будоўлях і чыгунцы, адначасова займаючыся паэзіяй. Бліжэй да канца жыцця страціў дом у выніку пажару і стаў бяздомным, жывучы ў гаражах і адрынах.

Пахаваны на тартускіх могілках Паўлусэ.

Напісаў даволі шмат вершаў, у асноўным верлібрам, якія праз шмат дзесяцігоддзяў былі высока ацэнены крытыкай, але пры жыцці было апублікавана толькі некалькі з іх. Напісаў таксама адну п’есу. Поўны збор яго твораў выйшаў у Эстоніі ў 1997 годзе.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Катэгорыя:Паэты Эстоніі