Мікола Аляксеевіч Вішнеўскі (,  — , Мінск) — беларускі празаік.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Гомелі сям’і рабочага. У 1931 г. скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум і стаў працаваць у газеце «Звязда». У 1932—1933 гг. вучыўся ва Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі, потым зноў працаваў у «Звяздзе». У 1939 г. накіраваны на працу ў вілейскую абласную «Сялянскую газету».

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны служыў у будаўнічым батальёне, потым у рэдакцыях франтавой газеты «За свабодную Беларусь», сатырычнага лістка «Партызанская дубінка». З лістапада 1942 г. спецкарэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь», з 1944 г. загадчык сельскагаспадарчага аддзела, уласны карэспандэнт газеты «Звязда», а ў 1952—1967 гг. намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі».

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1952 г.

Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Творчасць З першым нарысам выступіў у 1933 г. (газета «Звязда»). Першае апавяданне апублікаваў у 1941 г. (газета «Звязда»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і нарысаў «Майстар конегадоўлі» (Мінск, 1939), «Герой Сацыялістычнай Працы Еўдакія Кухарава» (Мінск, 1948) і «Скарб зямлі» (Мінск, 1951). Аўтар шэрагу навукова-папулярных і вучэбных фільмаў («Трактар „Беларусь“», 1955; «Залатое дно», 1962; «Жывы канвеер», 1964; «Севазвароты на Беларусі», 1966 і інш.).

Крыніцы

Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі