Томас Бах (; ) — дзеяч нямецкага і міжнароднага алімпійскага руху, прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта з 10 верасня 2013 года, у мінулым — прэзідэнт Алімпійскай спартыўнай канфедэрацыі Германіі. Прэзідэнт апеляцыйнага камітэта Спартыўнага арбітражнага суда. У мінулым — фехтавальшчык на рапірах, алімпійскі чэмпіён 1976 года ў камандным першынстве, чэмпіён свету 1977 года ў камандным першынстве.

Па адукацыі юрыст, скончыў універсітэт Вюрцбурга. Свабодна размаўляе, апроч роднай нямецкай, на французскай, англійскай і іспанскай мовах.

Зноскі

Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні Катэгорыя:Прэзідэнты Міжнароднага алімпійскага камітэта