Тэніідозы. — С. 140 / Тэніязы () — глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца палаваспелымі стужачнымі чарвямі сямейства . Па гэтай жа назвай у МКБ-10 (В.68) спалучаюць дзве паразітарныя інвазіі (гельмінтозы): выкліканую () і выкліканую (), пры якіх звычайна заражэнне чалавека адбываецца пры ўжыванні сырога мяса ялавічыны або свініны ці інвазаваных фінамі (цыстыцэркамі) мясных прадуктаў з іх. Пры гэтым людзі з’яўляюцца канчатковым гаспадаром гэтых інвазій. Пры паражэнні чалавека прамежкавымі формамі — цыстыцэркамі, што магчыма пры інвазіі, якую выклікае свіны цепень, вылучаюць асобна «цыстыцэркоз» (В.69). ВОЗ лічыць мэтазгодным у апошні час далучаць да гэтай групы нешматлікія выпадкі захворвання людзей відам , якія адбываюцца выключна ў АзіяOoi, Hong Kean; Ho, Chau-Mei; Chung, Wen-Cheng (2013). «Historical overview of Taenia asiatica in Taiwan». The Korean Journal of Parasitology 51 (1): 31-6.. Іх адносяць да В.68.9 «Нявызначаныя тэніязы».

Яшчэ больш рэдкімі з’яўляюцца паражэнні людзей відам , апісаны інвазіі выключна лічынкавымі формамі, з-за чаго такія выпадкі згодна МКБ-10 можна непасрэдна адносіць як да «нявызначаных тэніязаў», так і да «цыстыцэркозу» (В.69)Ntoukas V, Tappe D, Pfütze D, Simon M, Holzmann T. Cerebellar cysticercosis caused by larval Taenia crassiceps tapeworm in immunocompetent woman, Germany. Emerg Infect Dis [Internet]. 2013 Dec [December 16, 2013]..

Этыялогія

Чалавек заражаецца на тэніідоз ад спажывання заражанага лічынками паразітаў і недастаткова тэрмічна апрацаванага мяса свіней і буйной рагатай жывёлы.

Эпідэміялагічныя асаблівасці тэніідозаў

З жывёл на тэніідозы найбольш хварэюць сабачыя, кашэчыя, куніцавыя (у тонкім кішэчніку іх паразітуюць палаваспелыя тэнііды), заражаюцца пры паяданні грызуноў і жвачных, інфікаваных лічынкавымі стадыямі паразітаў.

Асаблівасці патагенезу і клінічнага цячэння

У чалавека праяўляецца страўнікава-кішачнымі і нервовымі расстройствамі.

У жывёл тэніідозы праяўляюцца моташнасцю, болем у жываце, паносам або запорам, знясіленнем, радзей малакроўем. Пры значнай інвазіі жывёлы, асабліва маладняк, гінуць.

Дыягностыка

Асаблівасцю дыягностыкі тэніідозаў з’яўляецца тое, што пры мікраскапічным даследаванні яец тэніід адрозніць іх адзін ад аднаго немагчыма, таму неабходна даследаванне праглатыд (сегментаў цела гэтых стужачных чарвей).

Лячэнне і прафілактыка

Для прафілактыкі інвазій у людзей патрэбны ветэрынарна-санітарны кантроль за забоем жывёл, санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы.

Прафілактыкай у жывёл з’яўляецца планавая дэгельмінтызацыя сабак і пушных звяроў, ветэрынарны нагляд за мяснымі прадуктамі — кормам у зверагаспадарках.

У лячэнні выкарыстоўваюць антыгельмінтыкі.

Крыніцы

Літаратура

Інфекційні хвороби (підручник) (за ред. ). — Київ: ВСВ «Медицина». — 2012. — С. 778 — 12 с. кольор. вкл. (О. А. Голубовська, , та ін.) ISBN 978-617-505-214-3   Інфекційні і паразитарні хвороби: В 3 т. — К.:"Здоров’я",2008. — Т.1.; 2-е вид., перероб. і доп. — 884 с. ISBN 978-966-463-012-9 Паразитарные болезни человека (Шабловская Е. А., Падченко И. К., Мельник М. Н. и др.). — К.:Здоров’я, 1984. — 160 с. (за участі ) Гострі інфекційні хвороби та гельмінтози людини. К. 1940, 2-е видання — 1947 р., Держмедвидав УРСР, тираж 10 000, 392 с.; А. М. Бронштейн, А. К. Токмалаев. Паразитарные болезни человека: Протозоозы и гельминтозы. — Москва: Издательство Российского университета дружбы народов, 2004. — 206 с.

Катэгорыя:Заанозы Катэгорыя:Забытыя хваробы Катэгорыя:Тэнііды Катэгорыя:Цэстадозы