Шарлота Люсі Генсбур (; нар. , ) — брытанска-французская актрыса, спявачка і аўтар песень. Дачка актрысы кіно Джэйн Біркін і паэта, спевака і кампазітара Сержа Генсбура. Акцёрскую кар’еру пачала ў 1984 годзе, сыграўшы невялікую ролю ў фільме «Словы і музыка». Уладальніца Прыза Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю за фільм Ларса фон Трыера «» (2009) і дзвюх прэмій «Сезар» за ролі ў фільмах: «Дзёрзкая дзяўчынка» (1985) і «Калядны пірог» (1999).
Пасля свайго музычнага дэбюту з бацькам на песні «Lemon Incest» ва ўзросце 12 гадоў, яна выпусціла сумесна з бацькам альбом «Charlotte for Ever» ва ўзросце 15 гадоў. Прайшло больш за 20 гадоў, перш чым яна выпусціла першы са сваіх наступных чатырох альбомаў: «5:55», «IRM», «Stage Whisper» і «Rest».
Дыскаграфія Альбомы
Charlotte for Ever (1986) 5:55 (2006) IRM (2009) Stage Whisper (2011) Rest (2017)
EPs
Take 2 (2018) Фільмаграфія (2009) «Антыхрыст» — Яна (2013) «Німфаманка» — Джо
Крыніцы
Катэгорыя:Актрысы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Актрысы Францыі Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Уладальнікі прыза за найлепшую жаночую ролю Канскага кінафестывалю