Леанід Мікалаевіч Навічэнка (, Русаніўка (Лыпавадалынскі раён), Сумская вобласць, Украіна — ) — украінскі літаратуразнаўца і крытык. Акадэмік НАН Украіны (1985, член-карэспандэнт з 1958), доктар філалагічных навук (1958), прафесар (1981). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1995). Замежны член НАН Беларусі (1995). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1939). У 1943—1946 — адказны рэдактар газеты «Література і мистецтво», затым — «Літературна газета», у 1950—1952 — галоўны рэдактар часопіса «Вітчизна». З 1949 — у Інстытуце літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі АН УССР, у 1977—1984 — загадчык аддзела, з 1988 — галоўны навуковы супрацоўнік. З 1993 — акадэмік-сакратар Аддзялення літаратуры, мовы і мастацтвазнаўства НАН Украіны.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых і літаратурна-крытычных публікацый, у тым ліку двухтомнай манаграфіі пра творчасць М. Т. Рыльскага, пра паэзію П. Р. Тычыны, тэатэтычнага даследавання пра сучасны рэалізм «Вечно новый реализм». Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі ўкраінскай літаратуры» у 8 тамах (1967—1971), «Гісторыі ўкраінскай літаратуры ХХ стагоддзя», «Гісторыі ўкраінскай культуры» (галоўны рэдактар 5 тома). даследаваў украінска-беларускія літаратурныя сувязі. Аўтар артыкулаў пра творчасць Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Пімена Панчанкі, Янкі Брыля, Івана Мележа, Івана Навуменкі, Івана Шамякіна, А. Кулакоўскага і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Дзяржаўная прэмія УССР імя Т. Шаўчэнкі (1968), Дзяржаўная прэмія Саюза пісьменнікаў Украіны імя А. Бялецкага (1983).
Узнагароджаны ардэнамі Чырвонай Зоркі (1943), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960, 1964, 1967, 1972), Дружбы народаў (1984), медалямі.
Аўтар больш за 500 навуковых і літаратурна-крытычных публікацый, у т.л. 4 манаграфій.
Асноўныя працы Поэзия и революция. М., 1957. Український радянський роман. Київ, 1976. Поетичний світ Максима Рильського. Київ, 1980. Тарас Шевченко — поэт, борец, человек. Киев, 1982. Избранные работы: в 2 т. М., 1985.
Літаратура Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 595.
Крыніцы
Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Украіны