Сяргей Юр’евіч Глазьеў (, Запарожжа, УССР) — расійскі эканаміст і палітык. Доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук (з 2008 года), дзеючы член калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі. Замежны член НАН Украіны (2009—2016) і НАН Беларусі (2021).Двенадцать иностранных ученых избраны членами НАН БеларусиВыборы в НАН Беларуси // Навука. — 2021. — 21 снежня. — С. 2

Былы міністр знешнеэканамічных сувязяў Расіі, Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі I склікання, III склікання, IV склікання. Адзін з лідэраў выбарчага блока Родзіна (2003—2004). Кандыдат у прэзідэнты Расійскай Федэрацыі (2004). Былы намеснік генеральнага сакратара ЕўрАзЭС.

У 2012—2019 гадах — саветнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па каардынацыі дзейнасці федэральных органаў выканаўчай улады, накіраванай на развіццё еўразійскай інтэграцыі ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.

Крыніцы

Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Запарожжы