VEC, або Cavalry Exploration Vehicle — бронетранспарцёр, створаны на базе BMR іспанскай кампаніяй ENASA-Pegaso (цяпер Santa Bárbara Sistemas).

Гісторыя Пастаўкі машын у войскі пачаліся ў 1980 годзе.

Узброеныя сілы Іспаніі сталі выкарыстоўваць бранявік для замежных місій у Босніі, Косава, Іраку і ЛіванеVEC- VEHÍCULO BLINDADO DE EXPLORACIÓN DE CABALLERÍA.

У 1994 годзе была праведзена мадэрнізацыя: узмацненне брані для супрацьстаяння зброі калібрам да 14,5 мм, зніжэнне цеплавой сігнатуры машыны і ўстаноўка супрацьвыбуховай сістэмы. У мадэрнізаваным VEC-M1 арыгінальны рухавік замянілі на новы Scania і абсталявалі новай тармазной сістэмай.

Апісанне Ад свайго папярэдніка BMR бронетранспарцёр VEC захаваў большасць механічных кампанентаў, але з іншай формай корпуса, унутранай кампаноўкай і кандыцыянаваннем. Месца кіроўцы размяшчалася спераду злева. У цэнтры была прыбудавана двухмесная вежа. Рухавік быў пакінуты ззаду.

Машына ўзброена 25-мм аўтаматычнай гарматай M242 Bushmaster і 7,62-мм кулямётам МG-3С.

ТТХ Умяшчальнасць: 5 чалавек. Колавая база: 6x6. Вага: 13 700 кг. Вышыня: 2,51 м Максімальная хуткасць па дарозе: 90 км/г.

Аператары : 340 адзінак за ўвесь час, на 2009 год — 135 адзінак

Крыніцы

Спасылкі

gdsbs.com, página oficial del fabricante (en español)

Катэгорыя:Бронетранспарцёры