Цэркаспарозы. — С. 299 — група хвароб раслін, выкліканых недасканалымі паразітычнымі грыбамі роду .

Апісанне Цэркаспоры выклікаюць у інфікаваных раслін некрозы тканак, якія выяўляюцца ў выглядзе плям на лісці або сцёблах. Плямы, як правіла, дробныя, круглявыя, шаравата-жоўтыя ці бурыя з чырвона-карычневай аблямоўкай. Цэркаспоры часта развіваюцца на раслінах, ужо пашкоджаных іншымі грыбамі. Распаўсюджваюцца з дапамогай канідый, якія могуць захоўвацца ў раслінных рэштках.

Распаўсюджанню спрыяе цёплае вільготнае надвор’е.

Некаторыя віды цэркаспарозу Розныя віды паразітуюць на розных раслінах. Найбольш часта сустракаюцца цэркаспарозы:

— буракоў (узбуджальнік ): развіваецца на лісці і хвосціках у выглядзе круглых або падоўжаных дробных плям; у вільготнае надвор’е з ніжняга боку ліста утвараецца шараваты налёт; пры моцным пашкоджванні пачынаецца адміранне лісця і рэзка падае ўраджайнасць;

— сельдэрэю (узбуджальнік ): лісце і хвосцікі пакрываюцца жаўтлява-бурымі плямамі; з’яўляюцца ўціснутыя плямы на сцеблах; расліны адстаюць у развіцці, жоўкнуць і засыхаюць;

— бульбы (узбуджальнік ): на лісці ўтвараюцца жаўтлявыя плямы, а з ніжняга боку — шэра-лілаваты налёт; пры моцным пашкоджванні лісце засыхае, аднак у цэлым вялікай шкоды хвароба не наносіць.

Сустракаюцца таксама цэркаспарозы вінаграду (узбуджальнік ), перцу (узбуджальнік ), грэчкі (узбуджальнік ), арахісу (узбуджальнік ), інжыру (узбуджальнік ), абрыкосу і іншых костачкавых культур (узбуджальнік ), ружы (узбуджальнік ) і т. д.

Меры барацьбы Меры барацьбы — правільны севазварот, выкарыстанне ўстойлівых сартоў, пратручванне пасяўнога матэрыялу, апырскванне фунгіцыдамі, своечасовая ўборка раслінных рэшткаў, на пладовых культурах і вінаградзе — знішчэнне пашкоджаных частак, барацьба з пустазеллем, своечасовае ўнясенне ўгнаенняў, захаванне правіл агратэхнікі.

Крыніцы

Літаратура

Справочник по защите сельскохозяйственных растений от вредителей, болезней и сорняков. — 2 изд., — Мн., 1983

Катэгорыя:Цэркаспарозы