Інстытут тэарэтычнай фізікі імя М. М. Багалюбава НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, вядучы ўкраінскі навуковы цэнтр па фундаментальных праблемах тэарэтычнай, матэматычнай і вылічальнай фізікі.

Інстытут з’яўляецца базавым для Міжнароднага цэнтра фізікі, які створаны пры Аддзяленні фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Створаны ў 1966 годзе на базе аддзела элементарных часціц і іншых тэарэтычных аддзелаў Інстытута фізікі АН УССР.

23 верасня 1993 года на тэрыторыі інстытута была заснавана Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук.

Навуковыя школы Матэматычнай фізікі і квантавай тэорыі поля Тэарэтычнай фізікі Тэарэтычнай ядзернай фізікі і тэорыі плазмы Рэлятывісцкай астрафізікі, касмалогіі і элементарных часціц

Структура Аддзел астрафізікі і элементарных часціц Лабараторыя астрафізікі і касмалогіі Аддзел фізікі высокіх шчыльнасцяў энергіі Аддзел тэорыі квантавых працэсаў у нанасістэмах Аддзел матэматычных метадаў у тэарэтычнай фізіцы Лабараторыя тэорыі інтэграваных сістэм Аддзел тэорыі нелінейных працэсаў у кандэнсаваных асяроддзях Лабараторыя моцнакарэляваных нізкапамерных сістэм Лабараторыя біяфізікі макрамалекул Аддзел сінергетыкі Лабараторыя матэматычнага мадэлявання Аддзел тэорыі ядра і квантавай тэорыі поля Лабараторыя структуры атамных ядзер Аддзел камп’ютарнага забеспячэння навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай інфармацыі

Крыніцы

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны Катэгорыя:Фізічныя інстытуты