— японскі колавы бронетранспарцёр з колавай формулай «8х8/4».

Створаны для замены састарэлага Тып-73 і прыняты на ўзбраенне Сухапутных сіл самаабароны ў 1996 годзе. Асноўныя вытворцы — аўтазаводы Камацу і Міцубісі.

БТР валодае сярэдняй (для свайго класа) бранёй і нізкім профілем. Корпус суцэльназварны з маторным адсекам у пярэдняй частцы па левым борце. Выхлапная труба знаходзіцца на левай баку корпуса на даху. Экіпаж два чалавекі, дэсантнае аддзяленне разлічана на восем байцоў.

Месца кіроўцы ў пярэдняй частцы справа. Месца абсталявана трыма перыскопамі прамога назірання. Цэнтральны перыскоп можна замяніць пасіўным перыскопам для кіравання ў начны час.

Месца камандзіра ззаду ад кіроўцы ў камандзірскай вежцы з дзённымі перыскопамі кругавога агляду.

Станам на 2022 года на ўзбраенні японскай арміі знаходзілася 381 адзінка БТР Тып 96The Military Balance 2022 / International Institute for Strategic Studies. — Abingdon: Taylor & Francis, 2022. — 504 p. — ISBN 9781032279008..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле Катэгорыя:Бронетранспарцёры