Партызанская група «Стойкія» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ваўкавыскага, Свіслацкага раёнаў.

Гісторыя 6 кастрычніка 1943 года група была перапраўлена ў нямецкі тыл. Камандзірамі групы былі І. Г.Паваразнюк, К. А. Груздзеў. Байцы групы пусцілі пд адхон 3 эшалоны, разбілі 11 аўтамабіляў, матацыклаў, узарвалі 7 чыгуначных і аўтамабільных мастоў, вадакачку ў гарадскім пасёлку Свіслач. Праводзіўся збор разведвальных даных пра дыслакацыю гарнізонаў праціўніка, перамяшчэнне яго войск, і іншае. 18 ліпеня 1944 года група (23 чалавека) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе