Перы́лавы але́й, CHOБаза данных химических и биологических препаратов — тлусты алей, які атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем з насення (перылы базілікавай, Perilla ocymoides).

Уласцівасці Вадкасць ад светла-жоўтага да цёмна-жоўтага колеру. Малекулярная маса 390,55612. Ёдны лік 190—206 (180—196). Тэмпература застывання −30 °C (каля −30 °C). Шчыльнасць 931 кг/м³ (пры тэмпературы 15 °C).

Мае (па масе): 65—70 % ліналенавай кіслаты, 12—18 (каля 16) % лінолевай кіслаты, 14—23 % алеінавай кіслаты, 6—12 % пальміцінавай кіслаты.

Выкарыстанне Высыхальны алей. Сохне хутчэй за ільняны алей. Выкарыстоўваецца у вытворчасці пакостаў, алейных лакаў і фарбаў, алкідных лакаў. Таксама выкарыстоўваецца пры вырабе паўпразрыстай (падобнай на пергамент) паперы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Перилловое масло CAS#: 68132-21-8; ChemWhat Код: 76350 // База данных химических и биологических препаратов Шевчук О. М., Феськов С. А., Кравченко Е. Н., Федотова И. А., Лейба В. Д., Коростылев А. А. Изоэгомакетоновый хемотип Petrilla frutescens (L.) BRITT. var. narkinensis (LOUR.) BRITTON // Бюллетень Государственного Никитского ботанического сада. 2020. Вып. 135. — С. 78—83.

Катэгорыя:Алеі