Аляксей Іванавіч Райко (нар. 6 лютага 1987, в. Узногі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі чыгуначнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 6 лютага 1987 года ў вёсцы Узногі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасцях «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (у прамысловасці)» і «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах вытворчасці»; Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм».
Працаваў манцёрам пуці ў Баранавіцкай дыстанцыі пуці, бухгалтарам Баранавіцкай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў, інжынерам, вядучым інжынерам інфармацыйнага вылічальнага цэнтра, начальнікам аддзела арганізацыйнага забеспячэння, намеснікам начальніка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Баранавіцкай-Заходняй акругі № 5. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі начальніка УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», Начальніка Беларускай чыгункі.
Сям’я Выхоўвае сына.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Чыгуначнікі Беларусі