Вялікая Венгрыя або Старажытная Венгрыя (Транскрыпцыя з лацінскай — Магна Хунгарыя (Magna Hungaria), ) — гэта гіпатэтычная прарадзіма венграў, пра якую згадвае ў сваіх справаздачах Джавані дэ Плана Карпіні. Пошукамі гэтай зямлі ў 1230-я гады займаліся венгерскіе дамініканцы, найболей вядомым з якіх быў брат .
Паводле распаўсюджанай версіі, Вялікая Венгрыя знаходзілася ў лесастэпавых раёнах сучаснага Башкартастана, у арэале кушнарэнкаўскай і караякупаўскай культур. Помнікі гэтых культур звязваюцца са старажытнымі башкірамі, а башкіра-венгерскія лінгвістычныя паралелі (напрыклад, этнонімы «д’ярмат», «еней», «тар’ян», «тархан», «кесі», «кесе» і іншыя) тлумачацца перасяленнем старажытных башкір у XI стагоддзі ў складзе печанежскага саюза плямёнаў на тэрыторыю Паноніі.
Некаторыя цюркскія моўныя запазычанні маглі перайсці да венграў ад хазарскага племя кавараў, якое далучылася да венгерскай канфедэрацыіі у першай палове IX стагоддзя пасля няўдалага паўстання супраць улады ў Хазарыі. Гэтыя плямёны з’яўляліся самым баяздольным і лютым кантынгентам венгерскага войска.
Літаратура Аннинский С. А. Известия венгерских миссионеров XIII—XIV вв. о татарах и восточной Европе // Исторический архив. — 1940. — № 3. — С. 71—76. Халиков А. Х. Великая Венгрия между Волгой и Уралом. — Воронеж: АЛЕКС ПРИНТ, 2022. — 160 с.
Зноскі
Катэгорыя:Венгры Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Расіі Катэгорыя:Гісторыя Урала