Станіслаў Васілевіч Брыль — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1985—1990), намесніка Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР (з 1990 года).

Біяграфія Скончыў будаўнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» у 1962 годзе. Быў размеркаваны ў Будтрэст №8 горада Брэста, дзе прайшоў шлях ад майстра да начальніка будаўнічага ўпраўлення. Пазней працаваў кіраўніком трэста № 2 у годзе Пінску, намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У 1984—1986 гадах узначальваў «Мінскбуд». З 1983 года намеснік, а з 1985 па 1990 гады Міністр будаўніцтва Беларускай ССР. 16 ліпеня 1990 года быў зацверджаны на пасадзе намесніка Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.

Крыніцы

Катэгорыя:Міністры будаўніцтва БССР