Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ, , FIDE) — міжнародная спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае нацыянальныя шахматныя федэрацыі. Займаецца папулярызацыяй шахмат, арганізацыяй турніраў прэтэндэнтаў, матчаў за званне чэмпіёна свету, шахматных алімпіяд і іншых міжнародных шахматных турніраў; прысвойвае спартыўныя званні, разлічвае і публікуе афіцыйныя рэйтынгі шахматыстаў. Заснавана 20 ліпеня 1924 года ў Парыжы. Дэвіз ФІДЭ — «Gens Una Sumus» («Мы — адна сям’я» — лац.)
Штаб-кватэра ФІДЭ знаходзіцца ў Лазане (Швейцарыя), ёсць таксама офіс у Элісце.
У статуце ФІДЭ гаворыцца, што афіцыйныя мовы — англійская і французская, але ўсе дакументаабарот толькі на англійскай. Акрамя таго, на кангрэсах ФІДЭ выкарыстоўваюцца таксама іспанская і руская.
Прэзідзнты ФІДЭ Аляксандр Руэб [1924-1939) / (1946—1949) Аўгуста дэ Мура A.Муро (1939—1946) Фольке Рогард (1949—1970) Макс Эйвэ (1970—1978) Фрыдрык Олафсан (1978—1982) Фларэнсіа Кампаманэс (1982—1995) Кірсан Ілюмжынаў (1995—2018) Аркадзь Дварковіч (2018—2026)
Крыніцы
Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя арганізацыі