Мнагара́днік (Polystichum) — род папарацей сямейства шчытоўнікавых.
Апісанне Шматгадовыя травяністыя вечназялёныя або летне-зялёныя расліны. Наземныя або эпіфітныя расліны вышынёй 20–200 см, з паўзучым, узыходзячым або прамастаячым карэнішчам, пакрытым лінейнай або авальнай лускай. Лісце пераважна манаморфнае, чаргаванае, сабранае ў разетку, простае, 1–3‑перыстараздзельнае, часта вечназялёнае, ад лінейных да ланцэтных, часта асіметрычнае ў аснове. Сорусы акруглыя, размешчаны паміж краем ліста і сярэдняй жылкай. Індузіі шчытападобныя, акруглыя, могуць заставацца або ападаць, радзей зусім адсутнічаюць.
Ваі з шчыткападобнымі індузіямі. Споры авальныя або акруглыя, бугрыстыя, шыпаватыя або складчатыя, жоўтыя, карычневыя або амаль чорныя. Гаметафіт двухполы, наземны, зялёны. Карыятып складаецца з 82 () або 164 ( і ) храмасом.
Пашырэнне Прадстаўнікі роду шырока распаўсюджаных ва ўмераных, субтрапічных і трапічных шыротах абодвух паўшар’яў, пераважна ў горных абласцях Усходняй Азіі. Цэнтр разнастайнасці засяроджаны ў Кітаі, Гімалаях, Японіі і В’етнаме. Высокую разнастайнасць род мае ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. У ЗША і Канадзе 15 відаў, у Афрыцы — 16 відаў. Восем відаў адзначана на Мадагаскары, тры віды ў Макранезіі, чатыры ў Еўропе, 12 відаў у Аўстраліі і некалькі відаў у Новай Гвінеі і Акіяніі
У Беларусі 2 вельмі рэдкія дзікарослыя віды — і . Яшчэ некалькі відаў рэдка вырошчваюцца ў культуры. Спараносяць у чэрвені — ліпені.
Віды Паводле інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2013 года), род уключае 276 відаў, па іншых даных аб’ядноўвае каля 500 відаў.
Прымяненне Сарты некаторых відаў гэтага роду (напрыклад 'Divisilobum Laxum') з’яўляюцца папулярнымі дэкаратыўнымі садовымі раслінамі.
Крыніцы
Літаратура
Блажевич Р. Ю. Сем. 15. Dryopteridaceae — Щитовниковые (Шчытоункавые) // Флора Беларуси : Сосудистые растения : в 6 т. / под общ. ред. В. И. Парфенова. — Минск : Беларуская навука, 2009. — Т. 1 : Lycopodiophyta. Equisetophyta. Polypodiophyta. Ginkgophyta. Pinophyta. Gnetophyta. — С. 93—103. — 199 с., л. ил. — 500 экз. — ISBN 978-985-08-1036-6. — ISBN 978-985-08-1035-9 (т. 1). Данилов М. П. Семейство 10. Aspidiaceae — Щитовниковые, Аспидиевые // Флора Сибири = Flora Sibiriae : в 14 т. / под ред. Л. И. Малышева. — Новосибирск : Наука, Сиб. отд., 1988. — Т. : Lycopodiaceae — Hydrocharitaceae / под ред. И. М. Красноборова. — С. 59—64. — 200 с. — 3550 экз. — ISBN 5-02-028894-2.
Спасылкі
Катэгорыя:Шчытоўнікавыя