За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Нясвіжскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: У гета ў Гарадзеі (лета 1941 — 18 ліпеня 1942) былі забітыя каля 1200 чалавек. У гета ў Нясвіжы (лета 1941 — 1942) загінулі больш за 5000 чалавек.

У Нясвіжскім раёне адзін чалавек — Рудкоўскі Іван — за выратаванне ў вёсцы Нялепава быў удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»Яд Вашем. История спасения. Рудковский Иван. .

21 ліпеня 1942 года ў Нясвіжы адбылося першае паўстанне ў гета на тэрыторыі Усходняй Еўропы пад кіраўніцтвам Шалома Халяўскага. Выратавацца ўдалося толькі 26 яўрэям, большасць з якіх усё роўна не дажылі да канца акупацыіАльтман И. А. Глава 6. Сопротивление. § 2. Организованное сопротивление // Холокост и еврейское сопротивление на оккупированной территории СССР / Под ред. проф. А. Г. Асмолова. — М.: Фонд «Холокост», 2002. — С. 226-243. — 320 с. — ISBN 5-83636-007-7..

У Нясвіжы ўстаноўлены 4 помнікі ахвярам генацыду яўрэяўHolocaust in Nesvizh .

У Гарадзеі ў 2004 годзе быў узведзены мемарыяльны комплекс загінулым габрэям Гарадзейскага гета (аўтар — Л. М. Левін)Holocaust in Gorodeya .

Каля вёскі Панюцічы ў чэрвені 1942 года былі расстраляныя каля 500 (300) яўрэяў. У 1992 годзе на месцы расстрэлу быў усталяваны помнік.

Крыніцы

Літаратура

Нясвіжскі раён Катэгорыя:Гісторыя Нясвіжскага раёна