Бе́рэн () і Лу́ціен () — персанажы фэнтэзійнага свету, створанага Дж. Р. Р. Толкінам.

Берэн — смяротны чалавек, сын Барахіра з Дому . Луціен — несмяротная эльфійская прынцэса, дачка караля эльфаў і . Аднойчы сустрэўшыся, яны закахаліся адзін у аднаго і пераадольваюць мноства выпрабаванняў, каб быць разам.

Персанажы Берэна і Луціен упершыню з’яўляюцца ў «», напісанай Толкінам у 1916—1918 гадах. Пазней іх гісторыя зведвае шматлікія змены. Розныя версіі падання прыводзяцца ў паэме «», хроніках «», пасмяротна складзенай кнізе «Сільмарыліян» і ў зборы тэкстаў, выдадзеных Крыстаферам Толкінам у 2017 годзе пад назвай «Берэн і Луціен». Песню пра Берэна і Луціен Арагорн спявае хобітам у «Валадары пярсцёнкаў». Гісторыя несмяротнай эльфійкі, якая выходзіць замуж за чалавека і выбірае для сябе смяротны лёс, знайшла таксама адлюстраванне ў іншым творы Толкіна — «».

Навукоўцы адзначаюць, што Толкін выкарыстоўваў для сваёй гісторыі вялікую колькасць крыніц. У першую чаргу паданне пра Берэна і Луціен заснавана на старажытнагрэчаскім міфе пра Арфея і Эўрыдыку, але таксама ў ім можна знайсці элементы іншых міфаў, легенд і казак розных перыядаў. Сярод іх фінскі эпас «Калевала», валійскі «», нарвежская «», ісландская «Малодшая Эда» і нямецкая народная казка «».

Гісторыя Берэна і Луціен таксама мае аўтабіяграфічныя матывы. Імёны «Берэн» і «Луціен» выбіты на надмагіллі Толкіна і яго жонкі Эдыт.

Імёны Імя Берэн на сіндарыне азначае «адважны». Пасля таго, як перажыў атрутны ўкус Кархарота, Берэн атрымаў празванне Эрха́міян — перакладаецца з сіндарыну, як «аднарукі». Іншае празванне — Ка́мласт — Берэн даў сабе, калі прыйшоў да Цінгала без правай рукі, якая дагэтуль сціскала . У перакладзе з сіндарыну Камласт азначае «пустая рука».

Луціен, верагодна, азначае «дачку кветак» на белерыяндcкім дыялекце сіндарыну, але можа быць перакладзена і як «цвіценне». Імя Цінувіель, якім Луціен клікаў Берэн, перакладаецца з сіндарыну як «салавей», або літаральна — «дачка зорных прыцемак».

Кантэкст Берэн — чалавек-адан з народа , сын Барахіра і Эмельдзір. Разам з бацькам ён удзельнічаў у Бітве Раптоўнага Полымя, дзе Барахір прыйшоў на дапамогу каралю , за што Фінрад пакляўся ў вернасці Дому Беара. Пасля бітвы Берэн застаўся з бацькам і яго атрадам, якія ў Дартоніяне супрацьстаялі сілам Моргата. Калі ў выніку здрады атрад быў знічтожаны, Берэн, дзякуючы шчасліваму выпадку, застаўся ў жывых.

Луціен — прынцэса эльфаў-сіндар, адзіная дачка , караля , і яго жонкі . Гэта значыць, у ёй цячэ кроў не толькі каралёў, але і «бостваў». Паводле «Шэрых аналаў», Луціен нарадзілася ў Эпоху Дрэў. Пры яе нараджэнні ў Дорыяце ўпершыню расцвіла кветка ніфрэдзіль. Луціен апісваецца як Ранішняя зорка эльфійскага народа і як самая цудоўная з дзяцей Эру Ілуватара.

Гісторыя кахання несмяротнай Луціен і смяротнага Берэна лічыцца «апорнай» часткай «Сільмарыліяна». Сам Толкін называў яе «ядром міфалогіі».

Сярод нашчадкаў Берэна і Луціен былі Арагорн і Арвен. Арагорн іх нашчадак па лініі і каралеўскага роду Нуменара, Арвен жа была дачкой Элранда, прапраўнука Луціен, і , стрыечнай праўнучкі Луціен. У процівагу Луціен, яе нашчадак Арвен звалася Вячэрняй зоркай эльфійскага народа, у знак таго, што ў яе прыгажосці адлюстравалася прыгажосць Луціен. Гісторыя Арагорна і Арвен з’яўляецца адлюстраваннем гісторыі Берэна і Луціен.

Сюжэт падання

Сустрэча Берэн упершыню сустрэў Луціен летняю парой у лясах Нельдарэта. У вячэрні час, калі над лесам уставаў месяц, яна кружылася ў танцы на лясной паляне. У зачараванага яе прыгажосцю Берэна адняло мову, а тым часам Луціен знікла ў лясах. Берэн не ведаў яе імя і ў сэрцы называў яе Цінувіель, што азначае Салавей, дачка прыцемкаў. У пошуках Луціен Берэн праблукаў усю восень і зіму. Ён сустрэў яе зноў у перадсвітальны час напярэдадні вясны. Луціен зноў кружылася ў танцы на зялёным пагорку і спявала, і дзе ступала яна, распускаліся кветкі. Тады да Берэна вярнулася мова, і ён усклікнуў «Цінувіель!» Луціен застыла ў здзіўленні, але больш не ўцякала. Яна таксама пакахала Берэна. На світанні яна выслізнула з яго абдымкаў і сышла, а Берэн упаў на зямлю непрытомны. Аднак неўзабаве Луціен вярнулася, і з тых пор яны блукалі па лясах разам.

, які таксама кахаў Луціен, прасачыў за ёй і расказаў пра яе сустрэчы з Берэнам яе бацьку. разлютаваўся, паколькі любіў дачку больш за ўсё на свеце і лічыў, што нават эльфійскія прынцы не варты яе, не тое што нейкі смяротны. Калі Луціен прывяла каханага перад трон Цінгала, Берэн папрасіў яе рукі. У вялікім гневе, не зважаючы на перасцярогі , кароль абвясціў, што калі Берэн хоча рукі Луціен, то няхай прынясе з жалезнай кароны . Усе зразумелі, што Цінгал пасылае Берэна на смерць, аднак той не спалохаўся і адправіўся выконваць даручэнне.

Палон і вызваленне Берэн адправіўся па дапамогу да ў . Трапіўшы ў горад, Берэн нагадаў каралю эльфаў пра яго клятву, і той пагадзіўся пайсці з ім. Аднак падданыя Фінрада адмовіліся рушыць услед за сваім каралём, бо паход здаваўся безнадзейным. Фінрад і Берэн адправіліся ў паход толькі з трынаццаццю спадарожнікамі. На шляху яны знішчылі атрад оркаў і замаскіраваліся пад іх. У такім выглядзе яны хацелі праслізнуць міма , які быў пад уладай Саўрана, але той заўважыў іх і загадаў прывесці да яго. Фінрад уступіў у чараўніцкі песенны паядынак з Саўранам, але прайграў. Атрад быў кінуты ў вязніцу, але Саўран дарэмна намагаўся выпытаць намеры вандроўнікаў: усе эльфы памерлі, так і не выдаўшы таямніцу пахода. Калі Саўран паслаў ваўкалака забіць Берэна, Фінрад разарваў ланцугі і забіў звера, але сам загінуў. Берэн аплакаў караля і ўпаў у забыццё.

Калі Берэн трапіў у палон, Луціен адчула нядобрае. Прыйшоўшы да маці за парадай, яна даведалася пра лёс каханага — бо ў Меліян было відзенне — і хацела тут жа бегчы ратаваць Берэна. Яна звярнулася па дапамогу да Даэрана, але той зноў выдаў яе Цінгалу. Кароль замкнуў дачку ў доме, які спецыяльна для гэтага загадаў пабудаваць у кроне магутнага бука. Жадаючы збегчы, Луціен зачаравала свае валасы так, што яны выраслі да небывалай даўжыні. З іх яна спляла чароўны плашч, які рабіў яе нябачнай і насылаў сон, і вяроўку, каб спусціцца. Паддаўшыся чарам валасоў Луціен, вартаўнікі паснулі, і яна збегла.

Луціен адправілася ратаваць Берэна і дарогай сустрэла Хуана, ваўкадава з Валінара, надзеленага дарам гаварыць — аднак загаварыць ваўкадаў меў магчымасць толькі тройчы ў жыцці. Хуан прывёў Луціен да свайго гаспадара, Келегорма. Келегорм жа захацеў сам ажаніцца з ёй. Ён паабяцаў дапамагчы ёй, калі яна адправіцца з ім у Нарготранд. Там Луціен апынулася палонніцай Келегорма, ён загадаў сцерагчы яе і забараніў з кім-небудзь гаварыць. Хуан жа пашкадаваў яе і вызваліў, здрадзіўшы тым самым свайму гаспадару. Разам з Луціен яны збеглі з Нарготранда.

Яны дабраліся да вострава Саўрана, і Луціен заспявала ў надзеі, што Берэн яе пачуе. Ён азваўся, але Саўран таксама пачуў яе песню. Ён паслаў ваўкоў забіць Хуана, але Хуан забіў іх усіх аднаго за адным. Нарэшце Саўран сам ператварыўся ў наймагутнейшага з ваўкалакаў і выйшаў на бой з Хуанам. Хуан пахіснуўся, але Луціен аслабіла націск Саўрана сваім зачараваным плашчом. Саўран стаў прымаць розныя абліччы, але Хуан адолеў яго. Луціен прымусіла Саўрана аддаць ключы ад вежы. Саўран прыняў выгляд кажана-вампіра і збег. Луціен разбурыла вежу. Яна знайшла Берэна і, палічыўшы яго мёртвым, у роспачы ўпала побач з ім. Але на світанні Берэн апрытомеў. Хуан вярнуўся да Келегорма.

Паход за Сільмарылем

Берэн вырашыў выканаць клятву — здабыць Сільмарыль — і хацеў, каб Луціен вярнулася да бацькі, дзе будзе ў бяспецы. Але Луціен адмовілася. Аднойчы яны сустрэлі ў лесе Келегорма і Куруфіна, з якімі быў Хуан. Браты напалі на Берэна. Той з дапамогай Хуана адолеў іх, але пашкадаваў па просьбе Луціен. Куруфін пракляў Берэна, сказаўшы, што яго чакае пакутлівая смерць, а потым стрэліў у Луціен з лука Келегорма, але параніў Берэна. Берэн і Луціен паскакалі на кані, якога Берэн адабраў у Куруфіна. Яны вярнуліся ў Дорыят, там Берэн пакінуў Луціен, пакуль яна спала, і пайшоў у Ангбанд здабываць Сільмарыль.

Луціен прыняла аблічча кажана Тхурынгвеціль, а Хуан аблічча ваўка Драўглуіна, каб быць у большай бяспецы. У такім выглядзе яны нагналі Берэна і ўсе разам дабраліся да трона Моргата. Але Моргат сарваў з Луціен маску. Луціен прапанавала Моргату паспяваць для яго. Ахоплены пажадлівасцю, ён пагадзіўся. Спеў Луціен усыпіў Моргата і ўсіх яго прыслужнікаў. Луціен разбудзіла Берэна, і ён выразаў з кароны Моргата Сільмарыль, кінжалам, які адабраў у Куруфіна. Калі Берэн паспрабаваў выразаць другі Сільмарыль, кінжал саслізнуў і парэзаў Моргату шчаку. Берэн і Луціен кінуліся да брамы, там на іх напаў ваўкалак Кархарот. Ён адкусіў Берэну руку, у якой той трымаў Сільмарыль. Луціен адсмактала атруту з раны Берэна і паспрабавала вылечыць Берэна, але беспаспяхова, бо страціла ўсе сілы на ўсыпленне Моргата. Хуан заклікаў арлоў Манвэ, і тыя аднеслі іх у Дорыят.

Луціен вылечыла Берэна, і яны разам прыйшлі да яе бацькі. Берэн сказаў Цінгалу, што Сільмарыль у яго руцэ, а значыць клятва выканана. Калі Цінгал папрасіў паказаць Сільмарыль, Берэн паказаў яму куксу. Яны апавялі Цінгалу, што адбылося, і ў той жа дзень было зладжана вяселле. Тым часам Кархарот, якога Сільмарыль паліў знутры, адначасова даючы яму надзвычайную сілу, разбураў і знішчаў усіх, каго сустракаў, і набліжаўся да Менеграта. Было вырашана зладзіць паляванне. У паляванні ўдзельнічалі Берэн, Цінгал, Хуан, Белег, Маблунг і многія іншыя. Кархарот напаў на Берэна, але Хуан забіў Кархарота, хоць і сам памёр ад ран, атрыманых у сутычцы. Бруха Кархарота распаролі і выцягнулі Сільмарыль. Параненага Берэна прынеслі ў Дорыят, дзе ён памёр у абдымках Луціен.

Смерць і новае жыццё

Дух гаруючай Луціен пакінуў цела і адправіўся за Берэнам у пакоі Мандаса. Стаўшы перад ім, яна заспявала песню аб пакутах Эльфаў і Людзей, найвялікшую песню з калі-небудзь праспяваных. Песня так кранула Мандаса, што спачатку ён выклікаў дух Берэна, каб яны сустрэліся, а потым адправіўся да Манвэ прасіць за Берэна і Луціен. Раней ён не рабіў нічога падобнага і міласэрнасцю не вызначаўся. Нават Манве не мог змяніць лёс Людзей. Але яму адкрылася воля Ілуватара, і ён даў Луціен выбар: жыць у Валінары без Берэна або вярнуцца з Берэнам у Серадзем’е і стаць смяротнай. Луціен выбрала Берэна і смерць.

Луціен і Берэн пасяліліся ў Асірыяндзе і жылі там да спусташэння Менеграта. Месца, дзе яны жылі, пазней назвалі Дор Фірн-і-Гуінар, Зямля Жывых Мёртвых. У іх нарадзіўся сын Дыяр.

Цінгал атрымаў ад Хурына Наўгламір, кара́лі гномаў, якія ён знайшоў у развалінах Нарготранда. Цінгал вырашыў аб’яднаць найвялікшыя творы Гномаў і Эльфаў — Наўгламір і Сільмарыль — і запрасіў кавалёў-гномаў з Нограда. Гномы ўправілі Сільмарыль у каралі, а потым забілі Цінгала і забралі Наўгламір. Берэн забіў у бітве цара Нограда і адабраў у яго каралі, але той перад смерцю паспеў праклясці адабраныя ў гномаў скарбы. Каралі Берэн аддаў Луціен, якая потым насіла іх да самай смерці.

Берэн і Луціен памерлі ў той жа год, калі іх сын стаў кіраўніком Дорыята. Ніхто не ведае, дзе яны пахаваны.

Радавод

Раннія версіі У ранніх версіях гісторыі, галоўную гераіню клічуць Цінувіель, а Берэн — эльф (у прыватнасці, нолдар або ном). Замест Саўрана героі сутыкаюцца з Тэвільда, вялізным катом, галоўным ворагам валінарскага ганчака Хуана. Існавала яшчэ адна версія, самая ранняя, у якой Берэн быў чалавекам, але яна не захавалася.

Аналіз

Сувязь з класічнымі міфамі Філолаг і даследчык Толкіна Том Шыпі пісаў, што гісторыя Берэна і Луціен заснавана ў першую чаргу на старажытнагрэчаскім міфе пра Арфея і Эўрыдыку, але таксама ў ёй можна ўбачыць элементы іншых міфаў, легенд і народных казак. Шыпі адзначае наступныя паралелі: Фінскі эпас «Калевала»: барацьба чараўнікоў пры дапамозе спеву; Валійскі «»: пагоня за вепруком ; Нарвежская «»: ваўкалакі пажыраюць звязаных людзей у цемры; Ісландская «Малодшая Эда»: рука ў пашчы ваўка (воўк Фэнрыр і бог Цюр); Англійская паэма «»: «ценевы плашч» сна і нябачнасці;