Гарчыца палявая, або дзікая (Sinapis arvensis) — травяністая расліна сямейства крыжакветных (капуставых), пустазелле.
Апісанне Адналетнік вышынёй 20—100 см. Корань стрыжнёвы. Сцябло прамастойнае, граністае, галінастае, разам з лісцем укрытае цвёрдымі валаскамі. Лісце суцэльнае, ніжняе — чаранковае, падоўжанае, няроўназубчастае, каля асновы з вушкамі, верхняе — сядзячае, падоўжанае, з завостранай верхавінкай. Кветкі жоўтыя, у доўгіх гронках, пялёсткі з кароткім ногцікам, стручкі цыліндрычныя, на кароткіх ножках, насенне чорна-карычневае.
Пашырэнне Пашырана ў Еўропе (акрамя паўночных абласцей), Паўночнай Афрыцы, Малой Азіі, на Аравійскім паўвостраве, Каўказе, у Цэнтральнай Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе, у Паўночнай Амерыцы. На Беларусі расце як пустазелле на палях, агародах, каля дарог; цвіце ў маі — жніўні. Размнажаецца толькі насеннем.
Галерэя пылку
Выкарыстанне Кармавая расліна, аднак робіцца ядавітай у час цвіцення. Добры меданос.
Крыніцы
Літаратура
Гарчыца палявая // Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 567. ISBN 3-85700-079-3
Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе