За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Уздзенскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ва Уздзе, Магільне і іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — ва Уздзе (канец чэрвеня — 17 кастрычніка 1941), дзе былі закатаваныя і забітыя каля 1800 чалавек.
Ва Уздзенскім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Крысько Аляксандр і Таццяна, Даўгулевіч (Крысько) Ніна і Казей (Крысько) ІрынаЯд Вашем. История спасения. Крисько. , Кісель АнастасіяЯд Вашем. История спасения. Кисель Анастасия. , Вярбіцкі Адам і Рудакоўская АнтанінаЯд Вашем. История спасения. Вербицкий Адам и Рудаковская Антонина. .
Два помнікі забітым габрэям усталяваныя ва Уздзе на габрэйскіх могілкахHolocaust in Uzda .
У самой Уздзе забітым вязням гета ўсталяваны памятны знак на Краснай плошчы.
Крыніцы
Літаратура
Уздзенскі раён Катэгорыя:Гісторыя Уздзенскага раёна