Аляксандр Антонавіч Старыкевіч () — беларускі журналіст, карэспандэнт расійскіх газет у Беларусі і галоўны рэдактар беларускіх газет, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Біяграфія Нарадзіўся 28 кастрычніка 1972 г. у г. Мінску, Беларускай ССР, СССР . У 1989 годзе скончыў сярэднюю школу № 145 г. Мінска.
У 1990 годзе пачаў займацца журналістыкай у якасці карэспандэнта беларускага штотыднёвіка «7 дней». Быў спецыяльным карэспандэнтам у Беларусі расійскіх газет: «Коммерсантъ» (з лістапада 1991 па жнівень 1993), «Новая ежедневная газета» (са жніўня 1993 па люты 1994), «Известия» (з лютага 1994 па кастрычнік 1997), «Новые Известия» (з кастрычніка 1997). З 2000 года — галоўны рэдактар газеты «Беларускі час». З вясны 2003 года працаваў галоўным рэдактарам газеты «Салідарнасць».
20 красавіка 2018 года абраны намеснікам старшыні Беларускай aсацыяцыі журналістаў (БАЖ)
Аўтар больш за 1000 публікацый у розных часопісах. Беспартыйны.
Уваходзіць у склад Прэзідыума Рады Беларускай Народнай Рэспублікі .
Узнагароды
Медаль 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі — 2019 г.
Публікацыі
Зноскі
Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Журналісты Беларусі