Асацыяцыя прыватных ахоўных кампаній Ірака (АПАКІ) — некамерцыйная арганізацыя, створаная для абмеркавання і вырашэння пытанняў дзейнасці прыватных ваенна-ахоўных кампаній падчас Іракскай вайны. АПАКІ цесна супрацоўнічала з урадам Ірака і кааліцыйнымі войскамі.
Была ўтворана на базе Рабочай групы прыватных ахоўных кампаній у жніўні 2004 года.
АПАКІ складалася з больш чым 40 кампаній. Яна была адзінай актыўнай гандлёвай групай у Іраку, якая займалася пытаннямі, звязанымі з прыватнымі ваенна-ахоўнымі кампаніямі, адстойвала інтарэсы галіны на міжнародным узроўні, удзельнічала ў намаганнях забяспечыць выкананне стандартных правілаў і палажэнняў у якасці рэкамендацый для правядзення прыватных ахоўных аперацый. Акрамя таго, асацыяцыя працавала з іракскім урадам, каб забяспечыць справядлівыя, паслядоўныя і празрыстыя працэдуры ліцэнзавання і рэгістрацыі, а таксама аператыўныя пытанні, уключаючы зброевыя карты і рэгістрацыю фірм і транспартных сродкаў, вырашэнне інцыдэнтаў і г.д.
Арганізацыя была цвёрдым прыхільнікам падсправаздачнасці прыватнікаў уладам.
Была самараспушчана 31 снежня 2011 года.
Гл. таксама Прыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайне
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі PSCAI website PSCAI Members List
Катэгорыя:Вайна ў Іраку Катэгорыя:Ваенныя кампаніі Катэгорыя:Часці і злучэнні наймітаў