Аднамоўны слоўнік — тып лінгвістычных слоўнікаў. У аднамоўных слоўніках словы характарызуюцца сродкамі той мовы, да якой яны належаць. Аднамоўныя слоўнікі адрозніваюцца сваім зместам, прызначэннем і спосабамі апісання слоў, а таму падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, тэрміналагічныя, гістарычныя, этымалагічныя, слоўнікі іншамоўных слоў, неалагізмаў, устарэлых слоў, арталагічныя, слоўнікі амонімаў, сінонімаў, паронімаў, антонімаў, фразем, марфемныя, словаўтваральныя, анамастычныя, слоўнікі мовы аўтара і інш.

Крыніцы

Катэгорыя:Аднамоўныя слоўнікі