Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (ТСБЛМ) — аднатомны тлумачальны слоўнік літаратурнай мовы. Выдадзены ў 1996 годзе пад рэдакцыяй М. Р. Судніка і М. Н. Крыўко. Апошняе 4-е выданне пабачыла свет у 2005 годзе. У 2016 і 2022 г. выйшлі новыя выданні слоўніка пад рэдакцыяй І. Л. Капылова.

Крыніцамі аднатомнага слоўніка сталі фундаментальная картатэка Інстытута мовазнаўства АН Беларусі, лексікаграфічныя працы: «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (у 5 т.; Мінск, 1977—1984), «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (Мінск, 1987), «Беларуска-рускі слоўнік» (у 2 т.; 1988—1989); мастацкія і публіцыстычны тэксты 1980-1990-х гг.

У ТСБЛМ уключана шмат слоў, якія з’явіліся ў мове пасля выхаду ТСБМ: брокер, дыскета, імпічмент, істэблішмент, лецішча, маркетынг, мікрапрацэсар, трылер, і інш. У рэестр слоўніка не ўвайшлі шматлікія аддзеяслоўныя назоўнікі, зваротныя дзеясловы залежнага стану, прыставачныя дзеясловы, многія тэрміны, рэдкаўжывальная, устарэлая і дыялектная лексіка.

Слоўнік пад рэдакцыяй Капылова На аснове ТСБЛМ у 2016 і 2022 г. (апошняе выданне ў 2 т.) у перапрацаваным выглядзе апублікаваны слоўнікі пад рэдакцыяй І. Л. Капылова.

У параўнанні з папярэднімі выданнямі была папоўнена лексікаграфічная база і абноўлены рэестр слоўнікаў за кошт увядзення актуальных для сучаснай беларускай мовы слоў: аповед, безнаяўны, выстава, гіпермаркет, гулец, дамафон, дамен, інтэрнэт, карыстальнік, клон, мікрахвалёўка, напой, слэнг, снегавік, трэнд, тэндар, фаст-фуд, фітнес, хмарачос, хоспіс і інш. Унесены неабходныя ўдакладненні ў значэнні некаторых слоў, асобныя артыкулы цалкам зменены.

Удакладнена граматычная характарыстыка некаторых слоў, аднастайна пададзены лічэбнікі і канчаткі назоўнікаў агульнага роду, прыведзены варыянты канчаткаў назоўнікаў роднага склону множнага ліку, уключана значная колькасць дзеясловаў без суфікса -ірава- (дэмантаваць, мадэляваць, міграваць, сакцыянаваць і інш.).

Бібліяграфія Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : Больш за 65000 слоў / Акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; [І. М. Бунчук, М. Н. Крыўко, З. М. Кудрэйка і інш.] ; Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. — Мн. : Беларус. Энцыкл., 1996. — 783 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0057-9 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : Больш за 65000 слоў / І. М. Бунчук, М. Н. Крыўко, З. М. Кудрэйка і інш. ; Пад. рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : БелЭн, 1999, 1996. — 783 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0057-9 (у пер.) Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў / [І. М. Бунчук і інш.]; пад рэдакцыяй М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства ім. Я. Коласа. — 3-е выд. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — 783 с. ; 27 см. — Аўтары паказаны на адвароце тытульнага ліста. — 3000 экз. — ISBN 985-11-0234-2 (у пераплёце) Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа; [І. М. Бунчук і інш.]; пад рэдакцыяй М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. — 4-е выд. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 783 с. ; 27 см. — 3000 экз. — ISBN 985-11-0332-2 (у пераплёце)

Пад рэдакцыяй Капылова

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства ім. Я. Коласа ; [укладальнікі: І. Л. Капылоў і інш.] ; пад рэдакцыяй І. Л. Капылова. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — 967 с. ; 27 см. — 1000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7 (у пераплёце) Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў : у 2 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства ім. Я. Коласа ; [укладальнікі: І. Л. Капылоў і інш.] ; пад рэдакцыяй І. Л. Капылова. — Мінск : Беларусь, 2022. — 27 см. — ISBN 978-985-01-1549-2 (у пераплёце)

Крыніцы

Катэгорыя:Тлумачальныя слоўнікі Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Кнігі 1996 года Катэгорыя:Кнігі 2016 года