Мацей Струміла (каля 1410 — да 1489) — староста медніцкі.

Паходзіў з мазавецкай шляхты гербу «Дуброва», сын Пашкі Струмілы (пам. 1435/1436), аднаго са шматлікіх уладальнікаў ў . Службу ў Вялікім княстве Літоўскім, напэўна, пачаў у апошнія гады ўладарства вялікага князя Вітаўта, калі велікакняжацкім пасцельнічым быў яго брат Юшка Струміла.

Упершыню згаданы паміж 1440—1443 гадамі ў Кнізе данін вялікага князя Казіміра, калі віленскі ваявода Даўгірд надае братам Пятрашку і Мацьку Струмілам «шесть чоловеков Боривойнишки» ў Медніцкай воласці, якіх раней трымаў іх брат Юшка Струміла. Таксама Пятрашка і Мацька разам атрымалі ў спадчыну па бацьку Цеханавец.

Пачынальнік роду Цеханавецкіх. Меў сыноў Якуба, Мікалая, Станіслава і Яна.

Крыніцы

Літаратура Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV—XXI wiek) / Autorzy: Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba (red.), Jolanta Sikorska-Kulesza, Stanisław Dumin, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Agnieszka Pospiszil. — Warszawa: DiG, 2013. — 612 s. — ISBN 978-83-7181-785-4

Катэгорыя:Дзяржаўцы медніцкія