«Сінг-Сінг» () — амерыканскі драматычны фільм 2023 года. Сюжэт заснаваны на рэальна існуючай праграме рэабілітацыі ў турме Сінг-Сінг, дзе зняволеных перавыхоўваюць з дапамогай тэатральных пастановак.
Прэм’ера фільма адбылася ў 2023 годзе на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта.
Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў названы адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2024 года Нацыянальным саветам кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва Ён атрымаў шматлікія намінацыі і ўзнагароды, у тым ліку тры намінацыі на 97-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» (уключаючы прэмію «Найлепшы акцёр»), пяць намінацый на 30-й цырымоніі ўручэння прэміі «Выбар крытыкаў» (уключаючы прэмію «Найлепшы фільм») і тры намінацыі на 40-й цырымоніі ўручэння прэміі «Незалежны дух» (уключаючы прэмію «Найлепшы поўнаметражны фільм»).
Сюжэт Джон «Дывайн Джы» Уітфілд, які адбывае тэрмін у нью-ёркскай турме Сінг-Сінг, уступае ў праграму «Рэабілітацыя праз мастацтва», дзе зняволеныя ствараюць тэатральную трупу. Тэатральныя пастаноўкі — адзіная магчымасць для ўдзельнікаў вырвацца з руціны і адкрыць для сябе выратавальную сілу мастацтва.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы пра тэатр