Уладзімір Іпалітавіч Ліпскі () — украінскі батанік. Акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (1919). Член-карэспандэнт АН СССР (1928).
Скончыў Кіеўскі універсітэт (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894—1917 у Пецярбургскім батанічным садзе. З 1922 па 1928 прэзідэнт Усеўкраінскай акадэміі навук. З 1928 дырэктар батанічнага сада ў г. Адэса (УССР).
Навуковыя працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі. Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Акадэмікі АН УССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Батанікі СССР