Тасіра Маюдзумі (; ) — японскі кампазітар.

Біяграфія Вучыўся ў Такійскім універсітэце мастацтваў (1945—51) і Парыжскай кансерваторыі (1951—52). У 1953 разам з Я. Акутагавай і І. Данам арганізаваў авангардысцкі гурток «Група траіх», у 1957 — фестываль музыкі ў г. Каруідзава.

Зазнаў уплыў музыкі А. Месіяна і І. Стравінскага. Эксперыментаваў у галіне канкрэтнай музыкі і электроннай музыкі, выкарыстоўваў дадэкафонію, алеаторыку. У шэрагу твораў (сімфоніі «Нірвана», 1958; «Мандата», 1960; сімфанічная паэма «Сэнсара», 1962) звяртаўся да традыцый будыйскай музыкі. З 1970-х гадоў развівае прынцыпы японскай народнай музыкі, імкнецца да інтэграцыі еўрапейскага і традыцыйнага японскага музычнага мастацтва.

Аўтар оперы «Залаты павільён» (1976), балетаў «Бугаку» (паст. 1962), «Алімпійцы» (паст. 1965), мюзікла «Мілая жанчына» (лібрэта К. Абэ), араторыі (1959), кантат, твораў для прыдворнага аркестра гагаку, камерна-інструментальных ансамбляў, хароў, музыкі да кінафільмаў і інш.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Японіі