Алег Аляксандравіч Стрыжэнаў (; ) — расійскі акцёр. Народны артыст СССР (1988).
Біяграфія Скончыў Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна (1953). З 1953 года — акцёр Рускага тэатра драмы ў Таліне, у 1954—1955 гадах — тэатра драмы імя А. Пушкіна ў Ленінградзе, з 1957 года — Тэатра-студыі кінаакцёра ў Маскве, у 1966—1976 гадах — Маскоўскага Мастацкага акадэмічнага тэатра.
Створаныя ім вобразы аб’яднаны высокай адухоўленасцю, паэтычным драматызмам, псіхалагічнай дакладнасцю. Зняўся ў фільмах: «Авадзень» (1955), «Сорак першы» (1956), «Капітанская дачка», «Хаджэнне за тры моры» (абодва 1958), «Белыя ночы» (1960), «Непадсудны» (1969), «Зорка чароўнага шчасця» (1975), «Юнацтва Пятра» (1981), «Снайпер» (1992) і інш.
Аўтар кнігі «Споведзь» (1999).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі