Пань Гэн () — васямнаццаты кіраўнік з дынастыі Шан. Ён кіраваў у 1401—1374 гадах да н.э.

Біяграфія Пань Гэн — сын . Пры нараджэнні атрымаў імя Цзы Сюнь (). Каля 1401 года да н.э., пасля смерці брата Ян Цзя, Гэн стаў кіраўніком. Па розных дадзеных, у 1400 ці 1388 годзе да н.э. Гэн вырашыў перанесці сталіцу з горада Янь, які ўвесь час пакутаваў ад паводак, у горад Інь (Сучасны Іньсюй). Па назве сталіцы гісторыкі называюць гэтую дзяржаву Шан-Інь.

Паводле старажытных кітайскіх гісторыкаў, Пань Гэн быў адказным за дзяржаўныя абавязкі, шмат зрабіў для развіцця арміі. Пры ім пачала актыўна развівацца сельская гаспадарка, а таксама з’явілася новае рамяство — шаўкоўніцтва.

Яго пераемнікам стаў яго малодшы брат, Сяа Сінь.

Крыніцы

Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі XIV стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Памерлі ў XIV стагоддзі да н.э. Катэгорыя:Нарадзіліся ў XV стагоддзі да н.э.