Уладзімі́р Касма́ (; ) — румынска-французскі і . Вядомы перш за ўсё як кампазітар кіно, які напісаў музыку для многіх вядомых французскіх фільмаў, усяго больш за 200 саўндтрэкаў. Двойчы быў удастоены прэміі «Сезар» за найлепшую музыку да фільма (фільмы «Дзіва» (1982) Жан-Жака Бэнэкса і «Баль» (1984) Этарэ Сколы). Фільмы з музыкай Уладзіміра Касмы таксама станавіліся лаўрэатамі Канскага кінафестывалю.

Біяграфія Нарадзіўся 13 красавіка 1940 года ў Бухарэсце, Румынія ў сям’і музыкантаў: бацька, Тэадор Касма — піяніст і дырыжор; маці — кампазітар; дзядзька, Эдгар Касма — кампазітар і дырыжор; бабуля — піяністка, выпускніца бухарэсцкай кансерваторыі.

У Парыж пераехаў у 1963 годзе, вучыўся ў школе музыкі Надзі Буланжэ. Прабіўся ў кінаіндустрыю, аранжыруючы мелодыі для Мішэля Леграна.

Узнагароды

Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (29 снежня 2023 года). Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (13 ліпеня 2004 года). Камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры (1986 год). Вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад культурай» у катэгорыі B «Музыка» (2003 год, Румынія).

Зноскі

Спасылкі