«Пагаворым, брат…» () — беларускі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1978 годзе. Сюжэт Класічны трохкутнік — два браты і жанчына паміж імі. Старэйшы — стары бальшавік, малодшы — малады камуніст. Жанчына — медсястра, але таксама душой належыць рэвалюцыі. І ўсе яны — у лясным атрадзе. Атрад гэты ў 1922 годзе ў што б там ні стала павінен адбіць у белых чыгуначны вузел — Жукаўку. У белых — дасведчаны палкоўнік. Ён заслаў у лес шпіёна і перакрыў дарогі. Шпіён прыкінуўся «нашым» і раскладае партызан знутры. Што рабіць атраду? Куды падацца са скарбам, жонкамі і дзецьмі? Адказ, здаецца, ясны: здзейсніць пераход праз мясцовыя Альпы падчас землятрусу. Акцёры
Здымкі Вопытных савецкіх кінаглядачоў было не прывабіць на фільмы пра рэвалюцыю, як яе разумелі далёкаўсходнія партызаны. Пастаноўшчык Юрый Чулюкін сваім гледачом даражыў («Дзяўчаты», «Якія не паддаюцца»). У яго была верная карта — любоўная, ён з яе і хадзіў. Але двухсерыйныя і шырокафарматныя пастаноўкі ў тыя часы — толькі пад рэвалюцыю. У сваю чаргу, серыі і фармат — гэта новы віток майстэрства. Так што Чулюкіну заставалася толькі перанесці на Далёкі Ўсход колькі можна любові і змяшаць яе з прыгодамі і шпіёнскім дэтэктывам. Справа дакладная, якая так спадабалася пастаноўшчыку, што пасля першай пробы ў фільме «І на Ціхім акіяне» (1973), ён узяўся за другую — «Пагаворым, брат…». Здымачны гурт рэжысёр: Юрый Чулюкін; сцэнарысты: Георгій Кушнірэнка, Юрый Чулюкін, Альберт Іваноў; аператары: Уладзімір Захарчук, Валенцін Макараў; кампазітар: Аляксандр Градскі; мастак: Вячаслаў Кубараў.
Гл. таксама Зноскі
Літаратура Спасылкі
Поговорим, брат… (1978) на