Сма́жанка — адкрыты пірог невялікага памеру, страва беларускага фаст-фуду. Пляцак з дражджавога цеста з начынкай, звычайна, мясной, але могуць быць іншыя варыянты.
Гісторыя Назва смажань (ад «смажыць» — пячы, запякаць) да пірагоў ужывалася прынамсі з XVIII стагоддзя. Сучасная смажанка з’явілася ў 1970-я гады і неўзабаве стала неад’емнай стравай сталовых, буфетаў і іншых устаноў грамадскага харчавання ў СССР.
Станам на 2020-я гады, на постсавецкай прасторы назва «смажанка» ўжываецца толькі ў Беларусі, у астатніх краінах заменена на «міні-піца» і іншыя, хаця параўноўваць смажанку з піцай катэгарычна няслушна.
Выгляд Смажанка — пляцак круглай формы 12—16 см дыяметрам. Зверху, па цэнтры ўсярэдзіне пляцака размешчана начынка з заліўкай.
Гатаванне Тэхналагічна працэс гатавання мае чатыры этапы: замешванне цеста для асновы-плацака, падрыхтоўка начынкі, наданне формы пляцакам з іх намазкай і начыненнем, непасрэдна запяканне.
Класічны склад цеста: мука пшанічная, дрожджы, вада (часам малако або сыроватка) і курынае яйка.
Для начынкі няма цвёрдых правіл, яе гатуюць з таго, што пад рукой. Гэта можа быць мясны фарш, вяндліна, каўбаса, вэнджаніна і падобнае. Звычайна, мясная база змешваецца са здробненай гароднінай, грыбамі або яйкам. Абавязковы элемент класічнай смажанкі — заліўка, якую гатуюць са смятаны або маянэзу, змешаных з курыным яйкам.
Крыніцы
Катэгорыя:Пірагі Катэгорыя:Беларуская кухня