Гета ў Чарнаўчыцах (лета 1941 — кастрычнік 1943) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Перад вайной у вёсцы пражывалі каля 100 яўрэяў — прыкладна 30 сем’яўА. А. Гребёнкина, Живая боль .
Вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй з 22 чэрвеня 1941 года да 24 ліпеня 1944 года.
Неўзабаве тут было ўтворана гета.
Масавыя забойствы пачаліся ў 1942 годзе. Частка яўрэяў былі вывезены ў гета ў вёсцы Воўчын, дзе 22 верасня (у канцы кастрычніка) 1942 года ўсіх яўрэяў расстраляліГосударственный архив Брестской области (ГАБО), — фонд 514, опись 1, дело 41, лист 17;. У тым жа 1942 годзе ў вёсцы Малая Турна былі забітыя каля 200 яўрэяў з блізкіх вёсак, у тым ліку 60 мужчын з Чарнаўчыц.
У кастрычніку 1943 года немцы і паліцаі расстралялі апошніх пакінутых габрэяў Чарнаўчыц недалёка ад мястэчкаА. Ковалева. О чём плачет «Дичка» , газета «Вечерний Брест», 2007.
Асуджаным людзям загадвалі цалкам распрануцца, спусціцца ў яму і класціся роўнымі шчыльнымі радамі. Пасля гэтага два гестапаўцы расстрэльвалі іх зверху ямы.
Памяць У 1965 (1950) годзе на брацкай магіле пад Воўчынам быў усталяваны абеліск.
Паміж вёскамі Чарнаўчыцы і Малая Турна на месцы масавых шматлікіх расстрэлаў яўрэяў бліжэйшых населеных пунктаў, па ініцыятыве Брэсцкай гарадской яўрэйскай грамадскай арганізацыі «Брыск», усталяваны помнік забітым.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Чарнаўчыцы Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкага раёна Чарнаўчыцы