«Бутрым Няміра» — двухактавая п’еса беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1906 годзе паводле легенды Вацлава Ластоўскага «Каменная труна».

Сюжэт Ф. Аляхновіч даволі свабодна выкарыстаў сюжэт легенды. У варыянце Ластоўскага асноўны ўпор рабіўся на традыцыйны любоўны трохвугольнік, куды ўваходзілі Бутрым Няміра, яго жонка Мара і баярыч Стаўра Рамашковіч. У Аляхновіча забойства Рамашковіча і смерці Мары зведзена да невялічкага эпізоду: аб расправе з падданым і смерці жонкі апавядаў сам Няміра. Значна больш увагі драматург удзяліў уласна створаным персанажам, якія ў сюжэце легенды не фігуравалі.

Як адзначае У. Ковель, асноўны маральна-рэлігійны матыў «Каменнай труны» — ідэя абавязковага пакарання за грахоўнасць і нераскаянне была злучана з зусім іншай пабудовай мастацкага вобразаГісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 349. — 583 с..

Ацэнкі Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускай літаратуры» адзначыў наступныя якасці п’есы:

Яна мае высокія літаратурныя і сцэнічныя вартасці. Як твор літаратурны, п’еса выдаецца сваёй стылізаванасцю, прыгажством мовы (хоць і не старыннай), пэўнасцю псіхалагічных абрысовак, стульнасцю і адзінствам у развіцці падзей. Як твор сцэнічны, яна азначаецца дасканаласцю тэхнікі і колькімі харошымі з мастацкага боку эфектамі. Апрача таго, п’еса «Бутрым Няміра», быць можа, паміма свядомага жадання яе аўтара, — дужа ясная і сакавітая ілюстрацыя сацыяльных злыдняў. Яна сведчыць што коранем усялякіх ліхадзействаў у адносінах людзей ёсць благі сацыяльны парадак, які стварае Бутрыма Няміру (прататып Івана Грознага).

Бібліяграфія

Крытыка, рэцэнзіі

Крыніцы

Катэгорыя:П’есы Францішка Аляхновіча Катэгорыя:Творы 1916 года