Арка́дыюш Мі́лік (; нар. ) — польскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Ювентус» (у арэндзе з марсельскага «Алімпіка») і нацыянальнай зборнай Італіі. Ігрок здольны згуляць як чыстага форварда, гэтак і вінгера. Вылучаецца хуткасцю і добрай гульнёй з мячом.

Кар’ера Мілік пачаў сваю кар’еру ў моладзевай дружыне катавіцкага «Розвую». У 2011 годзе ігрок склаў гадавы кантракт з забжаўскім «Гурнікам», а ўжо ў 2012 годзе перайшоў у нямецкі «Баер», за час выступаў у якім гуляў у арэндзе ў «Аўгсбургу» і «Аяксе». У 2015—2016 гадах «Аякс» падпісаў чатырохгадовы кантракт, стаўшы паўнацэнным іграком амстэрдамцаў. Нідэрландцы выдаткавалі на набыццё нападніка 2,8 мільёна еўра. Гуляючы за «Аякс», Мілік стаў адным з галоўных бамбардзірам Эрэдывізіі. 1 жніўня 2016 года паляк далучыўся да італьянскага клуба «Напалі» за 35 мільёнаў еўра, удала замяніўшы Гансала Ігуаіна. 21 студзеня 2021 года далучыўся да французскага клуба «Алімпік» у арэнду, які пазней выкупіў іграка. У сезоне 2022—2023 гадоў Мілік на правах арэнды перайшоў да складу італьянскага «Ювентуса».

Дасягненні «Напалі»: Уладальнік Кубка Італіі: 2020

«Ювентус»: Уладальнік Кубка Італіі: 2024

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Забжэ Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Аўгсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус