Уэ́стан Мак-Кені (; нар. ) — амерыканскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай ЗША. Мак-Кені з'яўляецца сапраўдным універсальным іграком, бо здольны згуляць у некалькіх пазіцыях у паўабароне, а таксама можна выкарыстоўвацца ў якасці абарончага паўабаронцы. Футбаліст, прайшоўшы моладзевую акадэмію нямецкага «Шальке-04», далучыўся да асноўнай каманды клуба ў маі 2017 года«Schalke promote American duo McKennie and Wright to senior squad». Bundesliga.. Ужо ў сезоне 2017—2018 гадоў паўабаронца сапраўды зарэкамендаваў сябе. Пасля трох сезонаў Мак-Кені перабраўся да складу чэмпіёна Італіі «Ювентуса» спачатку на правах арэнды. У сакавіку 2021 года турынскі клуб склаў з футбалістам ужо сталую дагавор на працу. Трансфер каштаваў італьянцам каля 18,5 млн еўра.

Мак-Кені абараняў колеры ЗША на міжнародным узроўні як на моладзевым, гэтак і на старэйшым узроўнях. Дэбют у нацыянальнай зборнай ЗША адбыўся ў 2017 годзе. Разам з нацыяналкай паўабаронца здабыў Залаты кубак КАНКАКАФ 2019 года.

Дасягненні «Ювентус»: Уладальнік Кубка Італіі: 2021, 2024 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2020

ЗША: Уладальнік Залатога кубка КАНКАКАФ: 2019

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты ЗША Катэгорыя:Ігракі зборнай ЗША па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Лідс Юнайтэд