Ва́цлаў Е́мелка (; нар. ) — чэшскі футбаліст, абаронца клуба «Вікторыя» і зборнай Чэхіі.

Кар’ера

Клубная Емелка быў адным з пяці ігракоў, якія перад сезонам 2016—2017 гадоў былі пераведзены з дублю «Сігмы» у асноўную каманду. У тым сезоне клуб гуляў у другім дывізіёне, бо летась вылецеў з элітнага дывізіёнаJančík, Miloslav (22.06.2016). «Velké změny v Olomouci. Hanáci hledají náhradu za Ševčíka s Houskou». Mladá fronta Dnes.. Дэбютаваў у Першай лізе 30 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Млада Болеслаў»Muzikant, Michal (11.08.2022). «Hotovo! Jemelka míří ze Sigmy do Plzně. U mistra podepsal na tři roky». Deník.. Першым голам адзначыўся спрэчным чынам у матчы «Сігмы» супраць пражскай «Славіі» 10 верасня 2017 года, аформіўшы гол рукойMarek, Petr (10.09.2017). «Gól, který jsem Slavii dal, byl kontroverzní, ale oslavím ho, smál se stoper Sigmy». Sport.cz.. Лік той сустрэчы быў 1:1. Сезон 2020—2021 гадоў пачаў на радзіме, але ў кастрычніку 2020 года на правах арэнды далучыўся да бельгійскага «Аўд-Хеверле» да канца сезонуDočkal, Jan (5.10.2020). «Jemelka se dočkal Belgie. V poslední přestupní den zamířil do Lovaně». Mladá fronta Dnes.. У жніўні 2022 года Емелка далучыўся да пльзенскай «Вікторыі», склаўшы трохгадовы кантрактDosadil, Pavel (11.08.2022). «Miliony už se točí! Mistrovská Plzeň získala hned dva reprezentanty». Sport.cz.. Свой першы гол за каманду забіў у матчы зноў супраць «Млады Болеслаў», аформіўшы другі гол у пераможным матчы з лікам 2:0 у кастрычніку 2022 годаMuzikant, Michal (11.10.2022). «Jemelka poprvé pálil za Plzeň. Rád zaplatím, řekl. Ve středu jde proti Bayernu». Deník..

Міжнародная 11 лістапада 2020 года Емелка дэбютаваў у складзе зборнай Чэхіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі«Jemelka hrál za reprezentaci proti Německu». Hanácký Večerník.. Ігрок мусіў быў згуляць на чэмпіянаце Еўропы 2020 года, але прапусціў яго з прычыны траўмы«V nominaci reprezentace na ME chybí Dočkal, Šilhavý čeká na Kúdelu». Eurofotbal..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сігма Оламаўц Катэгорыя:Ігракі ФК Аўд-Хеверле Лёвен Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Пльзень