Федэры́ка Га́ці (; нар. ) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера Клубная У юнацкай кар’еры Гаці выступаў за клубы «К’еры», «Тарына» і «Алесандрыя». У апошняй з памянёных каманд паклаў пачатак прафесійную кар’еру ў лютым 2015 годаStesina, Marco (31.01.2022). «Gatti era in Promozione, ora lo ha preso la Juventus beffando il Torino». Sprint e Sport.. Пазней шмат гадоў гуляў на аматарскім узроўні, далучыўшыся ў сярэдзіне 2020 года для клуба «Про Патрыя». У 2021 годзе Гаці перайшоў у каманду Серыі Б «Фразінонэ»Marzio, Gianluca Di (27.05.2021). «Frosinone, ufficiale l’arrivo di Federico Gatti dalla Pro Patria» . Gianluca Di Marzio.Visca, Antonio (27.05.2021). «Frosinone Calcio, ufficiale Federico Gatti: ecco le sue caratteristiche». FrosinoneToday., падпісаўшы чатырохгадовы кантракт на 250 тысяч еўра. Дэбютаваў 15 жніўня ў матчы першага раўнду Кубка Італіі супраць «Венецыі», у якім Гаці не рэалізаваў сваю спробу ў серыі пасляматчавых пенальці. Абаронца быў блізкі да пераходу ў «Тарына», але іграка перахапіў «Ювентус», які выкупіў яго 31 студзеня 2022 года«Juve, sorpasso al Toro per Gatti: affare fatto». Sky Sport. у рамках пагаднення на чатыры з паловай гады. Пасля ўзгаднення кантракту Гаці адразу быў аддадзены ў арэнду «Фразінонэ» на рэшту сезону«Federico Gatti è un giocatore della Juventus!». Juventus.. Па вяртанні з арэнды дэбютаваў у складзе «Ювентуса» 31 жніўня 2022 года супраць «Спецыі»«Juve score twice without reply against Spezia». Juventus.
Міжнародная За нацыянальную зборную Італіі дэбютаваў 11 чэрвеня, з'явіўшыся ў пачатковым складзе матча Лігі нацый супраць зборнай Англіі«Formazioni ufficiali Inghilterra Italia: la decisione di Mancini su Gatti e Locatelli». Juventus News 24.. Быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат Еўропы 2024 года пасля таго як з складу з прычыны траўмы выбыў Джорджа Скальвіні«Official: Italy call up Gatti to replace injured Scalvini». Football Italia..
Дасягенні «Ювентус»: Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вербанія Катэгорыя:Ігракі ФК Фразінонэ Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус