Алесандра Буанджорна (; нар. ) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера Клубная Буанджорна ёсць выхаванцам футбольнай школы «Тарына». 14 лютагу 2018 года абаронца склаў свой першы прафесійны кантракт з клубам, паводле якога заставаўся ў клубе да 2022 года«Primavera, Torino: Alessandro Buongiorno rinnova fino al 2022». Toro News. 4 красавіка 2018 года паклаў пачатак кар’еру ў Серыі А згуляўшы за «Тарына» ў матчы супраць «Кратонэ». У тым матчы абаронца выйшаў на замену на 82-й хвіліне, але праз пашкоджанне быў вымушаны сысці з гульнёвай пляцоўцы на 88-й хвіліне«Fixtures and Results | Season 2017-18 | Matchday 27». Serie A.. Каб здабыць практыку, абаронца быў аддадзену ў арэнду ў клуб Серыі Б «Карпі», у складзе якога дэбютаваў 25 верасня 2018 года. Па вяртанні з арэнды Буанджорна не здолеў замацавацца ў камандзе і нават не з'яўляўся на полі. У выніку 11 студзеня 2020 года зноў выправіўся ў арэнду, далучыўшыся да яшчэ аднаго клуба Серыі Б «Трапані». У складзе каманды згуляў 13 матчаў.
Вярнуўшыся ў Турын, Буанджорна падоўжыў кантракт з клубам да 2024 года«Buongiorno, rinnovo fino al 2024». Torino FC.. 17 снежня 2020 года ён згуляў свой першы матч як ігрок пачатковага складу ў матчы Серыі А супраць «Ромы»Satori, Gianluca (18.12.2020). «Le pagelle di Roma-Torino 3-1: Belotti un leone, Edera si fa vedere». Toro News. У наступным сезоне, з прыходам на трэнерскую пасаду Івана Юрыча, ігрок пачаў больш рэгулярна з'яўляцца ў каманднай абароне, якая цяпер складалася з трох чалавекManassero, Francesco (2.11.2021). «Per il Toro è un Buongiorno: „Il ragazzo ora è esplosivo“». La Stampa.. Буанджорна стаў футбалістам першай адзінаццатцы ў сезоне 2022—2023 гадоў. Матч супраць «Сасуола», які адбыўся 17 верасня 2022 года, згуляў у якасці капітана«Torino Buongiorno: „La fascia da capitano è un grande orgoglio“» . Calcio Mercato.. 3 мая 2023 года забіў свой першы гол у італьянскай лізе, адзначыўшыся ў пераможным матчы супраць «Сампдорыі» ў Генуі (0:2)Pagliara, Mario (3.05.2023). «Apre Buongiorno, chiude Pellegri: un bel Toro passa in casa Samp». Gazzetta dello Sport.. 13 ліпеня 2024 года абаронца далучыўся да «Напалі», што каштавала неапальскаму клуба 35 мільёнаў еўра і 5 мільёнаў еўра ў дадатак у якасці бонусаў«C’è l’annuncio ufficiale, il Napoli piazza un altro colpo: Buongiorno alla corte di Conte». Goal.. З «Напалі» ігрок склаў працоўны дагавор тэрмінам на пяць гадоў«Buongiorno joins Napoli from Torino». Reuters..
Міжнародная 17 сакавіка 2023 года Буанджорна быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі на два адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборных Англіі і Мальты«Nazionale, Mancini chiama l’argentino Retegui. Prima anche Falcone e Buongiorno». La Repubblica.. Аднак ігрок дэбютаваў толькі 18 чэрвеня ў матчы за трэцяе месца ў Лізе нацый 2022—2023 гадоў супраць зборнай Нідэрландаў, які скончыўся на карысць італьянцаў з лікам 3:2Rotondaro, Vittorio. «L’ascesa di Buongiorno: dall’exploit al Torino alla gran prestazione in Olanda». Goal.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Карпі Катэгорыя:Ігракі ФК Трапані Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі