Федэры́ка К’е́за (; нар. ) — італьянскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Італіі. Сын вядомага футбаліста Энрыка К’езы.

Кар’ера Клубная Далучыўся да акадэміі «Фіярэнціны» ў 2007 годзеCapretta, Vieri (11.02.2017). «UEFA.com’s weekly wonderkid: Federico Chiesa». UEFA.. Свой першы прафесійны кантракт з клубам склаў напачатку 2016 года, далучыўшыся да галоўнае каманды клуба. У першым жа матчы сезона 2016—2017 гадоў дэбютаваў за клуб, з'явіўшыся ў матчы супраць «Ювентуса». 29 верасня 2016 года выйшаў на гульнявую пляцоўку ў матчы Лігі Еўропы супраць азербайджанскага «Карабаха»Fiorentina 5-1 Qarabağ. UEFA.. Свой першы гол за фларэнційцаў уключыў у браму ўсё таго ж «Ювентуса» 15 студзеня 2017 года, які апынуўся пераможным. Паступова ігрок здабыў месца ў першай адзінаццатцы, чым прыцягнуў увагу канкурэнтаў.

5 кастрычніка 2020 года К’еза склаў двухгадовую ўгоду з «Ювентусам», але фактычна нападнік перайшоў да турынцаў паводле дагаворы пазыкі ў памеры 3 мільёнаў еўра за першы сезон і 7 мільёнаў еўра за другі сезон з умовай куплі іграка за 40 мільёнаў еўра і 10 мільёнаў еўра ў дадатак«Federico Chiesa è bianconero!». Juventus F.C.. 17 кастрычніка спартсмен дэбютаваў у кашулі «Ювентуса» ў матчы супраць «Кратонэ» (1:1), аддаўшы галавую перадачу на Альвара Марату і атрымаўшы чырвоную карту«Crotone 1-1 Juventus: Chiesa hero and villain». Football Italia.. Сярод важных галоў першага сезона былі ўключэнні ў браму «Мілана», які скончыў пераможную серыі міланцаў у 27 матчаў«Chiesa show, la Juve si rilancia: Milan ko 3–1». Sky Sport.. Таксама К’еза двойчы адзначыўшыся ў браму «Порту» ў матчы Лігі чэмпіёнаў і здабыў пераможны гол у фінале Кубка Італіі 2021 года«Coppa: Juventus end Atalanta dream». Football Italia.. У студзені 2022 года ў матчы супраць «Ромы» атрымаў цяжкое пашкоджанне вязу, выбыўшы на сем месяцаў«Serie A — Juventus, Chiesa operato: recupero in 7 mesi con obiettivo Mondiale». Eurosport.. У выніку лячэнне расцягнулася, і ігрок вярнуўся на поле ў лістападзе 2022 годзе ў матчы супраць французскага ПСЖ. К’еза ў той сустрэчы замяніў Фабіа Мірэці на 74-й хвіліне. У 2021 годзе праз траўму выбыў на вялікі час.

29 жніўня 2024 года нападнік далучыўся да англійскага клуба «Ліверпул» згодна з доўгатэрміновай угодай. Як паведамлялася, трансфер іграка каштаваў англічанінам 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і 2,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў як дадатковыя мажлівыя бонусы«Liverpool complete signing of Federico Chiesa». Liverpool F.C.Jackson, Jamie (28.08.2024). «Liverpool agree deal to sign Federico Chiesa from Juventus for £10m». The Guardian..

Міжнародная К’еза выклікаўся ў юнацкую і моладзевую зборныя краіны. У сакавіку 2018 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі трэнерам Луіджы Дзі Б’яджа на таварыскія матчы супраць зборных Аргенціны і АнглііJoe Shread (17.03.2018). «Gianluigi Buffon called-up by Italy for England and Argentina friendlies despite international retirement». Sky Sports.. 23 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць аргенцінцаў«Italy: Argentina defeat new Azzurri». Football Italia.. Першы гол уключыў у браму зборнай Арменіі ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2020 года. Поруч са зборнай здабыў перамогу на чэмпіянаце Еўропы 2020 года.

Дасягненні «Ювентус»: Уладальнік Кубка Італіі: 2021, 2024 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2020

Італія: Чэмпіён Еўропы: 2020

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул