Луіс Фернанда Дыяс Марулянда (; нар. ) — калумбійскі футбаліст, вінгер англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Калумбіі. Паходзіць з роду індзейскіх народаў, што робіць яго першым футбалістам з тубыльцаў у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі.
Кар’ера Клубная Пачаў гуляць у футбол у веку шэсці гадоў«Luis Diaz: The remarkable rise of 'Luchito', Liverpool’s 'true miracle'». The Athletic., пачаўшы наведваць невялікую футбольную школу, якой кіраваў яго бацька. У 2014 годзе трапіў у акадэмію «Атлетыка Хуніяр», пасля чаго быў пазней пераведзены ў клуб «Баранкілья» другога дывізіёна з мэтай здабыцця гульнявога досведу. За два гады згуляў 34 гульні.
6 чэрвеня 2017 года накіраваўся назад у «Атлетыка Хуніяр». Дэбютаваў у Катэгорыі Прымеры А 27 жніўня ў матчы супраць клуба «Онсэ Кальдас», калі з'явіўся на замену«Junior cae 3–2 en Manizales ante Once Caldas». El Heraldo.. Свой першы гол у складзе клуба ў матчы Паўднёваамерыканскага кубка супраць парагвайскага клуба «Сэра Партэнья». Цягам сезона 2018 года Дыяс стаў іграком першай адзінаццатцы каманды, забіўшы свой першы гол у айчынным чэмпіянаце ў браму «Атлетыка Букараманга».
10 ліпеня 2019 года Дыяс склаў пяцігадовую працоўны дагавор з партугальскім клубам «Порту»«Luis Díaz signed until 2024». FC Porto.. Пры гэтым клуб выкупіў 80% яго правоў за 7 мільёнаў еўра«Agora sim: Luis Díaz assinou pelo FC Porto». O Jogo.. Расійскі «Зеніт» таксама жадаць прыдбаць футбаліста, але на пераезд у Партугалію яго пераканалі суайчыннікі, як ігракі «Порту» Радамель Фалькаа і Хамес Радрыгес, а таксама яго тагачасны трэнер нацыянальнай каманды Карлуш Кейруш. Дыяс дэбютаваў у складзе еўрапейскага клуба 7 жніўня ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Краснадару»«Luis Díaz debuta con el Porto en el triunfo de Champions League». AS., а праз шэсць дзён у гульні ў адказ забіў свой першы гол, але пры гэтым партугальцы зведалі паражэнне з лікам 3:2 на хатнім стадыёне. У Прымейры ігрок паклаў пачатак выступы 10 жніўня ў матчы супраць «Жыл Вісенты», выйшаўшы на замену. Праз тыдзень калумбіец забіў першы гол у браму «Віторыі» з Гімарайнша. Дыяс тады выйшаў на пляцоўку ў стартавым складзе«Luis Díaz anota en la goleada del Porto ante Vitoria [sic Setúbal»]. AS.. 11 верасня 2021 года Дыяс забіў гол у браму «Спортынга», а матч завяршыўся ўнічыю з лікам 1:1«Luis Díaz anota un golazo para el empate de Porto ante Sporting». AS.. 9 кастрычніка ён забіў адзіны гол у пераможным матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Мілана». Забіўшы два галы ў матчы супраць «Марэйрэнсі» (4:0), які ладзіўся 1 лістапада, ігрок давёў колькасць сваіх галоў у чэмпіянаце да пяці ў сваіх першых шасці турах, што было найлепшым паказчыкам у лізе«Luis Díaz vuela en Porto: doblete y goleador de la Liga de Portugal». Fútbol Red.. 28 лістапада паўднёваамерыканец забіў свой дзясяты гол, дапамагчы здабыць перамогу над «Віторыяй» з лікам 2:1. У выніку футбаліст быў названы іграком месяца і нападнікам месяца як у кастрычніку, гэтак і ў лістападзе«Luis Díaz é o Jogador do Mês da Liga Bwin» . Record.. 19 снежня Дыяс быў прызнаны нападнікам месяца другі раз запар, бо ігрок уключыў чатыры галы і зарабіў тры галавыя перадачы«Luis Díaz recebe distinção de melhor avançado do mês de dezembro da Liga». Record..
Такія выступы былі заўважаны іншымі клубамі. 30 студзеня 2022 года калумбіец склаў пяцігадовы кантракт з англійскім «Ліверпулам» «Liverpool complete Luis Diaz transfer from FC Porto». Liverpool F.C.. Да пераходу былі чуткі аб цікавасці да нападніка «Тотэнхэму Хотспур». Ігрок дэбютаваў 6 лютага, выйшаўшы на замену на 58-й хвіліне ў матчы чацвёртага раўнду Кубка Англіі супраць «Кардыф Сіці». Нападнік асіставаў Такумі Мінаміна, а ліверпульцы здабылі перамогу з лікам 3:1«Liverpool ease past Cardiff in FA Cup». BBC Sport.. На пачатку сезона 2022—2023 гадоў ігрок за кароткі час забіў чатыры галы і аддаў тры галавыя перадачы, у тым ліку зрабіў галавы дубль у матчы супраць «Борнмута», які скончыўся з лікам 9:0«Liverpool 9–0 Bournemouth: Diaz, Elliott, Alexander-Arnold, Firmino, Van Dijk all score». BBC Sport.. З сезона 2023—2024 гадоў Дыяс змяніў нумар з 23 на 7«Luis Diaz to wear No.7 jersey for 2023–24». Liverpool F.C..
Міжнародная Дэбютаваў на міжнародным узроўні 11 верасня, замяніўшы Хуана Куадрада ў матчы супраць зборнай Аргенціны«Con el debut de Benedetti y Luis Díaz, Colombia empató con Argentina». Nuestros Deportes.. Свой першы гол у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі здабыў 26 сакавіка 2019 года, зраўняўшы лік у таварыскім матчы ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі, але азіяцкага каманда здабыла перамогу з лікам 2:1«S. Korea beat Colombia behind Son Heung-min’s long-awaited goal». Yonhap News Agency.. На свой першы вялікі турнір трапіў дзякуючы трэнеру Карлушу Кейрушу, які ўключыў іграка ў спіс 23 чалавек на Кубак Амерыкі 2019 года ў Бразіліі«James and Falcao head Colombia’s Copa America squad». Fox Sports..
Дасягненні «Атлетыка Хуніяр»: Чэмпіён Калумбіі: 2018(ф), 2019(а) Уладальнік Кубка Калумбіі: 2017 Уладальнік Суперкубка Калумбіі: 2019
«Порту»: Чэмпіён Партугаліі: 2020, 2022 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2020 Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2020
«Ліверпул»: Уладальнік Кубка Англіі: 2022 Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2022, 2024 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2022
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Баранкілья Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Хуніяр Баранкілья Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул