Фа́біа Мірэ́ці (; нар. ) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Джэноа» (у арэндзе з «Ювентусу») і нацыянальнай зборнай Італіі. Яшчэ з дзяцінства захапляўся «Ювентусам», а яго ідалам быў чэшскі паўабаронца Павел Недвед.

Кар’ера Клубная Пачаў займацца футболам у шэрагу маленькіх клубаў, але ў 2011 годзе далучыўся да акадэміі «Ювентуса». Асабліва ўдалым для іграка стаў сезон 2019—2020 гадоў у юнацкай камандзе турынцаў, калі ігрок у 17 гульняў здабыў 16 галоў. Сезон, на жаль, быў перарваны пандэміяй каранавіруснай інфекцыіMunno, Mauro (13.02.2021). «Chi è Fabio Miretti: centrocampista diventato grande dopo 10 anni di Juve». Juventus News«Fabio Miretti, un nuovo principe per la Juventus». TUTTOmercatoWEBFranculli, Lorenzo (1.05.2022). «Chi è Fabio Miretti. „Pronto per stare tra i grandi“, dice di lui Allegri». La Gazzetta dello Sport. У кастрычніку 2020 года Мірэці быў уключаны The Guardian у спіс 60 самых таленавітых ігракоў свету, які нарадзіліся ў 2003 годзеChristenson, Marcus; Powell, Jim; Blight, Garry (8.10.2020). «Next Generation 2020: 60 of the best young talents in world football». The Guardian.. 10 верасня Мірэці ўпершыню быў запрошаны да дарослай дружыны «Ювентуса» трэнерам Масіміліяна Алегры, але ў гульнях удзел не прымаў. 20 студзеня 2022 года футбаліст працягнуў кантракт з клубам да 2026 годаCosta, Paolo (24.01.2022). «Dal debutto in Champions al rinnovo: Fabio Miretti e la Juventus, il legame si allunga almeno fino al 2026». La Stampa.. Дэбютаваў у Серыі А 20 сакавіка, замяніўшы Хуана Куадрада ў кампенсаваны час у хатнім пераможным матчы супраць «Салернітаны» (2:0)Costa, Paolo (20.03.2022). «Esordio in serie A con la Juve per il saluzzese Fabio Miretti». La Stampa.. Да гэтага заўзятары клубы крытыкавалі Алегра за намер адаптаваць крайняга абаронцу Данілу да гульні ў паўабаронцы ў той час як маецца Мірэці«Juve: Miretti e Soulé in panchina anche con la Salernitana, i tifosi protestano. 'Inspiegabile', 'Allegri incompatibile col progetto giovani'». il BiancoNero. Пасля яшчэ аднаго з’яўлення на пляцоўцы пасля замены ў матчы супраць «Сасуола», 1 мая, італьянец нарэшце дэбютаваў у пачатковым складзе ў матчы супраць «Венецыі». На пачатку сезона 2022—2023 гадоў ігрок ужо адаптаваўся і стаў сталым іграком першай дружыны клуба. 6 верасня 2022 года ў матчы супраць «Пары Сен-Жэрмен» упершыню згуляў у Лізе чэмпіёнаў. Першым голам у прафесійным футболе адзначыўся 5 лістапада 2023 года ў матчы Серыі А супраць «Фіярэнціны»«Notizie Serie A LIVE: Fiorentina battuta di corto muso, la Juve vince con Miretti». Juventus News 24.

25 жніўня 2024 года Мірэці на правах арэнды далучыўся да «Джэноа» бяз права выкупу«Miretti joins Genoa on loan». Juventus FC..

Міжнародная 20 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Аўстрыі, з’явіўшыся на змену Нікало Барэлі«Miretti debutta in Nazionale: primi minuti in Austria Italia». Juventus News 24.

Дасягненні «Ювентус»: Уладальнік Кубка Італіі: 2024

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа