Леа́ндра Парэ́дэс (); нар. ) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца абарончага плану італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Парэдэс мае парагвайскае паходжанне.

Кар’ера Клубная У прафесійным футболе дэбютаваў у складзе «Бокі Хуніярс» 6 лістапада 2010 года ў матчы супраць «Архенцінас Хуніярс». На пачатку 2014 года далучыўся да клуба Серыі А «К’ева»«Leandro Paredes coming to ChievoVerona». A.C. ChievoVerona.. Пасля далучыўся да «Ромы», але на некаторы час на правах арэнды вярнуўся ў «Бока Хуніярс». У складзе «Ромы» дэбютаваў у матчы супраць «Вероны». У ліпені 2017 года далучыўся да расійскага «Зеніта», склаўшы кантракт на чатыры гады. У студзені 2019 года стаў футбалістам французскага «Пары Сен-Жэрмена», а ў сезоне 2022—2023 года абараняў колеры італьянскага «Ювентуса». 16 жніўня 2023 года Парэдэс вярнуўся ў «Рому», склаўшы працоўны дагавор да 30 чэрвеня 2025 года«Leandro Paredes returns to Roma». AS Roma..

Міжнародная Упершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Аргенціны ў маі 2017 года. Дэбютаваў у складзе каманды 13 чэрвеня ў матчы супраць зборнай Сінгапура«Singapore 0 Argentina 6: Dream debut for Gomez in Sampaoli’s bold experiment». FourFourTwo..

Дасягненні «Бока Хуніярс»: Чэмпіён Аргенціны: 2011(а) Уладальнік Кубка Аргенціны: 2012

«Зеніт»: Чэмпіён Расіі: 2019

«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі: 2019, 2020, 2022, 2023 Уладальнік Кубка Францыі: 2020, 2021 Уладальнік Кубка французскай лігі: 2020 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2019, 2020, 2022

Аргенціна: Чэмпіён свету: 2022 Уладальнік Кубка Амерыкі: 2021, 2024

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК К’ева Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус