Сулейман Алі «Салі» Мунтары (; нар. , Кананго, Гана) — былы ганскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Ганы.
Кар’ера Салі займаўся футболам у сябе на радзіме і часцяком удзельнічаў у міжнародных юнацкіх турнірах, дзе яго заўважылі селекцыянеры італьянскага «Удынезэ». Да клуба ён далучыўся ў 2001 годзе і ўжо ў 2002 годзе дэбютаваў у складзе матчам супраць «Мілана». У 2007 годзе Мунтары перайшоў у англійскі «Портсмут» за 7,1 млн фунтаў, падпісаўшы кантракт на 5 гадоўPompey break bank to sign Muntari. FIFA.com. Аднак праз фінансавыя абставіны клуба ў 2008 годзе ён пераехаў у «Інтэр», дзе некалькі сезонаў атрымаў шэраг тытулаў.
Пасля нядоўгай арэнды ў «Сандэрлендзе» 31 студзеня 2012 года Салі далучыўся да складу «Мілану», спачатку на ўмовах арэнды, а пасля як паўнавартасны ігрок клуба.
Дасягненні «Портсмут»: Уладальнік Кубка Англіі: 2008
Інтэрнацыянале Чэмпіён Італіі: 2009, 2010 Уладальнік Кубка Італіі: 2010 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010 Пераможца клубнага чэмпіянату свету па футболе: 2010
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Статыстыка на National Football Teams Профіль на RAI Sport Профіль на Gazzetta dello Sport
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Ганы Катэгорыя:Ігракі зборнай Ганы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Портсмут Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Ітыхад Джыда Катэгорыя:Ігракі ФК Пескара Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья Катэгорыя:Ігракі ФК Альбасетэ