Глен Ловенс (; нар. , , Нідэрланды) — былы нідэрландскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку толькі дзве гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. У зборнай дэбютаваў у часе таварыскай сустрэчы са зборнай Японіі 5 верасня 2009 года.

Кар’ера

«Феенорд» Ловенс ёсць выхаванец нідэрландскага клуба «Феенорд». Дэбют Глена ў першым складзе гэтага клуба адбыўся ў сезоне 2001—2002 у матчы супраць ПСВ. У гэтым жа годзе Ловенс разам з камандай стаў уладальнікам Кубка УЕФА, абыграўшы ў фінале на сваім хатнім стадыёне дортмундскую «Барусію» з лікам 3:2. Ягонымі партнёрамі па «Феернордзе» ў той час былі такія футбалісты, як Робін ван Персі, Ківард Спрокель, Ферн Снойль. Аднак у наступных сезонах Ловенс не змог скарыстацца такім паспяховым пачаткам кар’еры, саступіўшы месца ў асноўным складзе Патрыку Пааўвэ. На еўрапейскай арэне нідэрландзец упершыню выступіў у 19-гадовым узросце — дэбютам паслужыла гасцявая сустрэча «Феенорда» з кіеўскім «Дынама», якая адбылася 23 кастрычніка 2002 года на Алімпійскім стадыёне ў Кіеве ў рамках Лігі чэмпіёнаў.

Не маючы магчымасці даць Глену сталага месца ў складзе, клуб быў вымушаны наступныя тры гады аддаваць Ловенса ў арэнду ў іншыя каманды — «Эксельсіёр», «Дэ Графсхап» і «Кардыф Сіці».

«Кардыф Сіці» Сезон 2005—2006 Глен пачаў у англійскім клубе «Кардыф Сіці», які прадстаўляў Першы дывізіён«Фейеноорд» подписал 18-летнего нигерийца , Спорт-Экспресс. Ловенс уразіў кіраўніцтва «ластавак» сваёй гульнёй, і праз некалькі месяцаў перамоў з нідэрландскім бокам было абвешчана, што «Сіці» выкупілі трансфер іграка за 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў«Cardiff City look to the Loovenator», Western Mail. Першапачаткова партнёрам Глена па цэнтры абароны быў капітан «Кардыф Сіці» Дарэн Перс, аднак у сезоне 2007—2008 англічанін страціў месца ў аснове ў барацьбе з Роджэрам Джонсанам. Ловенс і яго новы «напарнік» сваёй выдатнай гульнёй дапамаглі «ластаўкам» дайсці да фіналу Кубка Англіі, дзе клуб прайграў «Портсмуту» з лікам 0:1. Сам Глен забіў гол у гэтай сустрэчы, аднак галоўны суддзя сустрэчы, Майк Дын, яго не залічыўCardiff 0-1 Portsmouth, soccerbase.com.

У тым жа сезоне Ловенс згуляў свой 100-ы матч за «Кардыф Сіці» ў разнастайных афіцыйных турнірах. Гэта адбылося 12 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Хал Сіці»Cardiff 1-0 Hull, soccerbase.com.

«Сэлтык» Улетку 2008 года Глен стаў аб’ектам цікавасці для іншых клубаў, сярод якіх галоўнымі прэтэндэнтамі на нідэрландца былі непрымірымыя супернікі з Шатландыі — «Сэлтык» і «Рэйнджэрс». Галоўны трэнер «рэйнджараў» Уолтэр Сміт, заявіўшы аб сваім жаданні займець у свае шэрагі Ловенса, зрабіў кіраўніцтву «Кардыф Сіці» прапанову аб куплі нідэрландца, на якое «ластаўкі» адказалі адмовай. 16 жніўня было абвешчана, што Глен падпісаў 4-гадовы кантракт з «Сэлтыкам», а сума адчэпных, выплачаных «кельтамі» «Кардыфу Сіці» склала 2,5 мільёну фунтаў стэрлінгаў. Ловенс, каментуючы свой пераход, заявіў, што «вырашальным фактарам для прыняцця такога рашэння быў удзел яго новага клуба ў Лізе чэмпіёнаў»«Celtic sign Loovens from Cardiff», BBC Sport«Селтик» приобрел защитника «Кардиффа», Sports.ru.

Ужо 23 жніўня Глен дэбютаваў у бела-зялёнай футболцы клуба з Глазга — у сустрэчы, якая праходзіла на «Сэлтык Парк», «кельты» перамаглі «Фолкерк» з лікам 3:0Celtic 3-0 Falkirk, soccerbase.com. Праз месяц пасля гэтага Лоёвенс забіў свой першы гол на шатландскай зямлі, забіўшы мяч у браму «Лівінгстана» ў матчы Кубка ЛігіCeltic 4-0 Livingston, soccerbase.com. Нідэрландзец хутка замацаваўся ў асноўным складзе «Сэлтыка» стаўшы адным з незаменных ігракоў ахоўных парадкаў «бела-зялёных».

«Сарагоса» Па заканчэнні сезона 2011—2012 гадоў Глен пакінуў «Сэлтык» з прычыны заканчэння свайго кантракту з клубам. 17 ліпеня абаронца заключыў пагадненне з іспанскім калектывам «Рэал Сарагоса». Каб ажыццявіць гэты трансфер, Ловенс адхіліў прапановы англійскага «Блэкберн Роверс» і турэцкага «Бешыкташ»«Glenn Loovens closes in on Real Zaragoza move after quitting Celtic». Daily Record.

«Шэфілд Уэнсдэй» Ловенс падпісаў кароткатэрміновы кантракт у снежні 2013 года з клубам «Шэфілд Уэнсдэй» пасля кароткага знаходжання ў клубе на праглядзе. Свой кантракт потым ігрок падоўжыў да мая 2014 годаLoovens checks in. Sheffield Wednesday FC..

Дасягненні «Феенорд»: Уладальнік Кубка УЕФА: 2002

«Сэлтык»: Чэмпіён Шатландыі: 2012 Уладальнік Кубка Шатландыі: 2011 Уладальнік Кубка шатландскай лігі: 2009

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Сэлтыка» Профіль на афіцыйным сайце «Кардыф Сіці»

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дутынхэме Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Феенорд Катэгорыя:Ігракі ФК Эксельсіёр Катэгорыя:Ігракі ФК Дэ Графсхап Катэгорыя:Ігракі ФК Кардыф Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Сэлтык Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Шэфілд Уэнсдэй Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд